Вы тут

Лідзія Ярмошына: «Выходзячы з дому, бярыце пашпарт»


Застаўся ўсяго тыдзень да заканчэння збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты краіны.

Як паведаміла ў сваім відэазвароце Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі ўжо здаюць подпісы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

Група, якая збірае подпісы ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, ужо здала ва ўсе тэрытарыяльныя камісіі больш за 900 тысяч подпісаў. Яны размеркаваліся раўнамерна па ўсіх рэгіёнах. Акрамя таго, па словах Лідзіі Ярмошынай, дастаткова раўнамерна размеркаваліся па рэгіёнах і подпісы ў падтрымку Сяргея Гайдукевіча. У тэрытарыяльныя выбаркамы здадзена ўжо 35 тысяч подпісаў за яго. Каманда Мікалая Улаховіча здала больш за 15 тысяч подпісаў у раённыя выбаркамы Мінска і Мінскай вобласці. Больш за тысячу подпісаў здадзена групай патэнцыяльнага кандыдата Таццяны Караткевіч. «Яны сабраны толькі на тэрыторыі Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Пакуль што подпісы, сабраныя ў іншых рэгіёнах, у выбарчыя камісіі не здаваліся», — сказала Лідзія Ярмошына. Таксама ў адну з раённых камісій Мінскай вобласці здадзена 48 подпісаў за Сяргея Калякіна. Астатнія ініцыятыўныя групы (у падтрымку Жанны Раманоўскай, Анатоля Лябедзькі і Віктара Цярэшчанкі), па інфармацыі старшыні ЦВК, пакуль не здавалі подпісы ў выбаркамы.

Лідзія Ярмошына, звяртаючыся да выбаршчыкаў, папрасіла іх на працягу наступнага тыдня падтрымаць патэнцыяльных кандыдатаў, «каб выбарчая кампанія была цікавай, разнастайнай і альтэрнатыўнай». Яна параіла грамадзянам, выходзячы з дому, браць з сабой пашпарт, таму што цалкам магчыма сустрэць каго-небудзь з ініцыятыўнай групы таго прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта Беларусі, чыя праграма найбольш блізкая канкрэтнаму выбаршчыку. «Адначасова я звяртаюся да членаў ініцыятыўных груп, асабліва да каардынатараў гэтых груп, якія працуюць у розных раёнах Беларусі, каб яны не зацягвалі са здачай подпісаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі», — дадала кіраўнік ЦВК. Яна нагадала, што дзверы камісій зачыняюцца для здачы подпісаў 21 жніўня ў 19.00.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».