Вы тут

У ЗША ў продаж паступілі агнямёты


Дзве амерыканскія кампаніі пачалі анлайн-продаж агнямётаў (перадае CNN). Сваю прадукцыю, якая страляе на 15 метраў, вытворцы прапануюць за 1,6 тысячы долараў.

1

Паводле словаў уладальнікаў абедзвюх кампаній, агнямёты ў асноўным спатрэбяцца фермерам. На федэральным узроўні якіх-небудзь забарон на набыццё або прымяненне гэтых прылад не існуе. У некаторых штатах, у прыватнасці ў Мэрылэндзе, агнямёты забаронены. Апошні раз амерыканскія салдаты актыўна выкарыстоўвалі агнямёты падчас вайны ў В'етнаме (з 1965 па 1973 год). Аднак пасля хвалі крытыкі з боку СМІ і праваабаронцаў амерыканская армія спыніла выкарыстанне гэтай зброі ў ходзе баявых дзеянняў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.