Вы тут

Дзеля мірнага неба


Напярэдадні Дня ваенна-паветраных сіл камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Алег ДВІГАЛЕЎ расказаў аб апошніх дасягненнях у гэтым відзе Узброеных Сіл, абазначыў важныя напрамкі і перспектывы развіцця войск, запэўніў у бяспецы паветраных рубяжоў краіны.

15-51

— Нядаўна ў Расійскай Федэрацыі мы набылі новыя вучэбна-баявыя самалёты «Як-130», якія паспяхова асвойваюцца лётчыкамі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы, што дыслакуецца ў Лідзе, — расказаў Алег Двігалеў. — Выкананы комплекс мерапрыемстваў па баявым прымяненні авіяцыйных сродкаў паражэння, якія знаходзяцца на ўзбраенні ваенна-паветраных сіл і войск СПА. І літаральна нядаўна з высокай дакладнасцю здзейснены пуск карэктуемых авіяцыйных бомб.

Цяпер ідзе падрыхтоўка да ўдзелу ў сумесным вучэнні аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны СНД «Баявая садружнасць — 2015», якое неўзабаве адбудзецца на палігоне Ашулук. Вайскоўцы паспяхова асвойваюць аэрадромныя ўчасткі дарог. У мінулым годзе майстэрства экіпажаў самалётаў «Су-25» і «МіГ-29» было прадэманстравана ў раёне Магілёва. Сёлета аналагічныя мерапрыемствы пройдуць каля Дзяржынска.

— Дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі мы сталі на шлях практычнай рэалізацыі змены авіяцыйнага парка, — адзначыў камандуючы ВПС і войскамі СПА. — Рэалізуецца праграма па закупцы вучэбна-баявых самалётаў «Як-130». Літаральна праз два тыдні мы падпісваем дагавор на закупку яшчэ чатырох самалётаў у дадатак да тых, якія ў нас ужо эксплуатуюцца. Таксама мы заключылі кантракт на пакупку 12 сучасных верталётаў «Мі-8МТВ-5», якія маюць больш высокія баявыя магчымасці ў параўнанні з той тэхнікай, якая ў нас ужо ёсць на ўзбраенні.

Алег Двігалеў запэўніў, што беларускія лётчыкі гатовы якасна выканаць задачы, якія стаяць перад авіяцыйнымі часцямі. «Мы рыхтуем нашых спецыялістаў да забеспячэння бяспекі нашай дзяржавы, перш за ўсё ў паветранай прасторы, — падкрэсліў генерал-маёр. — Напярэдадні свята я хацеў бы павіншаваць і ветэранаў ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны, і ваеннаслужачых, якія непасрэдна дзейнічаюць. Пажадаць усім мірнага неба, лётнага надвор'я і даўгалецця, цяпла і ўтульнасці ў сем'ях. Каб тыя навыкі, што мы набываем, і спосабы прымянення зброі, якія мы асвойваем, нам спатрэбіліся толькі ў мірны час».

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.