Вы тут

Садок для самых маленькіх


Дзіцячы садок на 75 месцаў адкрыўся ў Касцюковічах. Тут размесціцца 4 групы дзяцей, дзве з якіх — ясельныя, разлічаныя на выхаванцаў да 3 гадоў. Для малых тут ёсць усё неабходнае: утульныя гульнявыя памяшканні, спальні, раздзявальні, санвузел, буфет. Прадугледжаны спецыяльныя кабінеты для заняткаў з лагапедам і псіхолагам, фізкультурная і музычная залы, медыцынскі блок з ізалятарам.

— Гэты садок адзінаццаты ў раёне і пяты ў самім райцэнтры, — паведаміў намеснік старшыні Касцюковіцкага райвыканкама Мікалай Платонаў. — У апошні час нараджальнасць павялічылася, а дзіцячыя садкі, якія ёсць у горадзе, былі цалкам запоўнены. Сёння праблема з недахопам месцаў у дашкольных установах вырашана.

За кошт бюджэтных сродкаў набыты мэбля, абсталяванне, цацкі. А ў падрыхтоўцы памяшканняў да прыёму маленькіх наведвальнікаў прымалі ўдзел іх бацькі. Яны дапамагалі збіраць мэблю і адкрытыя веранды для гульняў на свежым паветры, упрыгожвалі сцены памяшканняў жыццярадаснымі малюнкамі. А старшакласнікі падчас знаходжання ў лагеры працы і адпачынку шылі пасцельныя рэчы для дашкалят.

У верасні на базе гэтай установы пачне працу «матчына школа», у якой будуць рыхтаваць малых для адаптацыі ў дзіцячым садку. А яшчэ плануецца аказваць платныя паслугі для ахвотных з маленства займацца ткацтвам, авалодаць замежнай мовай, навучыцца азам харэаграфіі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.