Вы тут

Са знiжкай да 70%


Кiрмашовыя i акцыйныя мерапрыемствы па распродажу тавараў лёгкай прамысловасцi пройдуць у Брэсцкай вобласцi ў канцы жнiўня.

Так, 22 жнiўня плошча каля Лядовага палаца i лёгкаатлетычнага манежа ў Брэсце ператворыцца ў адзiн вялiкi стокавы кiрмаш па распродажы тавараў лёгкай прамысловасцi. На пляцоўцы размесціцца каля трыццацi прадпрыемстваў — вытворцаў абутку, швейных i трыкатажных вырабаў, гандлёвых арганiзацый. Свой удзел у кiрмашы-распродажы пацвердзiлi такiя буйныя вытворцы, як ЗАТ СП «Белкельме», ААТ «Дываны Брэста», ААТ «Швейная фiрма «Лона», СП «Дынама Праграм Брэст», iншыя прадпрыемствы Брэсцкай вобласцi канцэрна «Беллегпрам». Заяўкi на ўдзел накiравалi таксама аптовыя базы i гандлёвыя прадпрыемствы аблспажыўсаюза.

Пакупнiкам у гэты дзень будзе прапанаваны тавар па цэнах вытворцаў, са знiжкамi ў сярэднiм ад 10% да 50%. Некаторыя прадпрыемствы знiзяць рознiчныя кошты на сваю прадукцыю да 70%.

У апошнюю суботу месяца, 29 жнiўня, гандаль рэгiёна прыме ўдзел у традыцыйнай рэспублiканскай акцыi «Адзiны дзень знiжак». За кошт узгодненага знiжэння коштаў вытворцаў i гандлёвай надбаўкi суб'ектамi гандлю пакупнiкам будуць прадастаўлены скiдкi на нехарчовыя тавары ў памеры не менш за 15-20%.

Акрамя таго, у рэгiёне працягваюцца школьныя кiрмашы. Напярэдаднi новага навучальнага года, у асноўным па суботах i нядзелях, а таксама ў iншыя днi тыдня, пашыраны продаж тавараў школьнага асартыменту пройдзе ў Брэсце, Баранавiчах, Пiнску, Бярозе, iншых раённых цэнтрах i буйных населеных пунктах вобласцi. Падчас выязнога гандлю, а ў кнiгарнях — да сярэдзiны верасня, адбудуцца акцыi сацыяльнай накiраванасцi да школьнага сезона-2015.

Канстанцiн ЛЮТКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.