Вы тут

Журавель адляцеў...


Сумная навiна прыйшла з Купалаўскага тэатра: учора ноччу ў сябе дома ад спынення сэрца памёр народны артыст Беларусi Сяргей Журавель. Яму быў 61 год.

15-53

Сяргей Журавель нарадзiўся 1 чэрвеня 1954 года ў Мiнску, скончыў Беларускi тэатральна-мастацкi iнстытут па спецыяльнасцi «акцёр драматычнага тэатра i кiно». Працаваў у розных трупах — Тэатра юнага гледача, маладзёжнага тэатра. З 2009 года служыў у Нацыянальным акадэмiчным тэатры iмя Янкi Купалы. Здымаўся ў кiно, быў «голасам» радыёстанцый, тэлеканала СТБ.

У Купалаўскiм тэатры першы спектакль новага сезона з удзелам С. Жураўля быў заяўлены на 28 жнiўня — акцёр павiнен быў выйсцi на сцэну ў ролi П'ера ў камедыi «Вячэра з прыдуркам».

Цырымонiя развiтання з народным артыстам пройдзе 17 жнiўня на сцэне Купалаўскага тэатра. Мяркуецца, што артыст будзе пахаваны на Маскоўскiх могiлках.

Звяздоўцы смуткуюць разам з усiмi, хто ведаў i хто назаўсёды запомнiць народнага артыста Сяргея Барысавiча Жураўля.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».