Вы тут

Няма перашкод для супрацоўніцтва


Беларусь вельмі зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з В'етнамам ва ўсіх галінах.

Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В'етнама ў Беларусі До Ван Маем, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падзякаваў До Ван Маю за работу, якую ён правёў у якасці пасла дружалюбнай Беларусі дзяржавы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускі бок спадзяецца, што пераемнік гэтага дыпламата будзе такім жа актыўным у развіцці двухбаковых адносін, паколькі «мы вельмі зацікаўлены ў пашырэнні нашага не толькі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, але і супрацоўніцтва ва ўсіх галінах».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што В'етнам — адна з найбуйнейшых дзяржаў не толькі азіяцкага рэгіёна, але і планеты. «90 млн насельніцтва, квітнеючы, стратэгічна важны рэгіён», — дадаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што ў найбліжэйшым дзесяцігоддзі В'етнам будзе ў шэрагу самых развітых дзяржаў свету. «Выбудоўваючы з вамі адносіны, мы хацелі б удзельнічаць у гэтым бурным развіцці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«У сваю чаргу мы гатовы зрабіць усё для таго, каб інтарэсы В'етнама былі прадстаўлены тут, у цэнтры Еўропы. Нашы перавагі вы ведаеце, тым больш мы падпісалі ад імя Еўразійскага эканамічнага саюза з вамі дагавор аб зоне свабоднага гандлю. Думаю, перашкод для таго, каб развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны, сёння няма», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў пасла До Ван Мая, важным этапам у развіцці двухбаковых адносін стаў візіт у Беларусь у лістападзе 2014 года Генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В'етнама Нгуена Фу Чонга. Дыпламат выказаў надзею, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў В'етнам, які запланаваны на канец 2015 года, яшчэ больш іх пашырыць.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.