Вы тут

У Ізраіль можна без візы


Урад Ізраіля на днях зацвердзіў адмену візавага рэжыму з нашай краінай. У адпаведнасці з пагадненнем, грамадзянін адной дзяржавы зможа ўехаць на тэрыторыю іншай па нацыянальным пашпарце і без візы. Знаходзіцца на тэрыторыі іншай краіны дазваляецца не больш за 90 дзён на працягу паўгода, адлік якіх будзе весціся з даты ўезду.

Дакумент быў падпісаны тэрмінам на адзін год і будзе працягвацца аўтаматычна да таго часу, пакуль адзін з бакоў не паведаміць другому аб жаданні выйсці з пагаднення. Адмена віз уступіць у сілу праз 90 дзён пасля абмену дыпламатычнымі граматамі аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі пагаднення ў абедзвюх краінах. Двухбаковае пагадненне аб бязвізавым рэжыме было падпісана ў Мінску 19 верасня мінулага года. Планавалася, што яно ўступіць у сілу ў канцы 2014 года. Аднак тэрміны былі перанесены з прычыны датэрміновых парламенцкіх выбараў у Ізраілі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.