Вы тут

Новыя школы і профільнае навучанне


Поўным ходам ідзе ў краіне падрыхтоўка да новага навучальнага года. Плануецца, што 1 верасня 2015 года да школьных заняткаў прыступяць амаль 950 тысяч навучэнцаў, у тым ліку за школьныя парты сядуць 106,5 тысячы першакласнікаў. У параўнанні з 2014/2015 навучальным годам агульная колькасць навучэнцаў павялічыцца на 19 тысяч чалавек.

Чакаюць сваіх вучняў і тры новыя школы. Так, у Пінску ў мікрараёне «Вясёлкавы» адчыніць дзверы сярэдняя школа, разлічаная на 1020 месцаў. У Гродне ў мікрараёне «Вішнявец-7» узведзена школа на 765 месцаў. А ў сталічным мікрараёне «Лебядзіны» адкрыецца школа на 1020 вучняў. Дзень ведаў распачнецца ва ўсіх школах з правядзення ўрока на тэму «На цябе, наша моладзь, надзея!». Тэма першага ўрока абрана невыпадкова. 2015 год аб'яўлены ў Беларусі Годам моладзі.

З 2015/2016 навучальнага года ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі распачынаецца пераход на адносную завершанасць ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і ўводзіцца профільнае навучанне на старшай ступені школы. Змены закрануць найбольш вучняў пятых і дзясятых класаў.

Ужо зацверджаны новы тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі, скарэктаваны навучальныя праграмы па вучэбных прадметах для вучняў 1, 5 і 10 класаў, прычым для 10 класа распрацаваны навучальныя праграмы з улікам двух узроўняў вывучэння прадметаў — базавага і павышанага. У пятых класах уведзены навучальны прадмет «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)».

У рамках профільнага навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будуць адкрыты педагагічныя классы. Іх вучні таксама будуць вывучаць тыя ці іншыя школьныя дысцыпліны на павышаным узроўні. Як правіла, гэта тыя прадметы, настаўнікамі якіх яны плануюць стаць у будучыні. Акрамя гэтага, навучэнцы педагагічных класаў павінны будуць абавязкова засвоіць праграму факультатыўнага занятку «Уводзіны ў педагагічную прафесію».

Дарэчы, 15 жніўня працаваць ва ўстановах адукацыі пачнуць 5036 маладых спецыялістаў. Такім чынам, установы адукацыі будуць цалкам забяспечаны кадрамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.