Вы тут

Найлепшаму і «сляпая дэгустацыя» — не перашкода


Півавары з Ліды атрымалі тры медалі ў Лондане.

Прадукцыя прадпрыемства «Лідскае піва» атрымала іх на 19-м міжнародным конкурсе Іnternatіonal Beer Challenge 2015. Koronet, «Лідскае Аксамітнае» і «Лідскае Класічнае» былі адзначаны журы з Вялікабрытаніі бронзавымі медалямі.

У конкурсе ўдзельнічала рэкордная колькасць канкурсантаў: больш за 630 гатункаў піва з 30 краін свету. Іnternatіonal Beer Challenge 2015 праводзіўся па наступных катэгорыях: «элі», «лагеры», «стаўты і портэры», «пшанічнае піва», «спецыяльнае піва». Ацэнка ўзораў праходзіла ў два этапы метадам «сляпой дэгустацыі». Узначальваў журы эксперт у галіне сусветнага піваварэння Джэф Эванс.

На прадпрыемстве вельмі ганарацца тым, што другі год запар іх прадукцыю высока ацэньваюць на найбуйнейшым міжнародным конкурсе ў Лондане. Цёмнае піва «Лідскае Аксамітнае» і лагер Koronet узнагароджаны «бронзай» на конкурсе паўторна. А вось «Лідскае Класічнае», тэхналогія прыгатавання якога сёлета максімальна набліжана да традыцыйнай еўрапейскай і адпавядае найстарэйшаму «Баварскаму закону аб чысціні піва», упершыню адзначана бронзавым медалём экспертамі ў піўной справе з Вялікабрытаніі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.