Вы тут

Падарунак да Дня горада


У Мінску адновіць працу 23-я паліклініка.

Жыхары Ленінскага раёна сталіцы з нецярпеннем чакаюць пачатку верасня. У перадсвяточныя дні тут адновіць абслугоўванне жыхароў 23-я гарадская паліклініка, размешчаная па адрасе: праспект Ракасоўскага, 134.

«Больш за два гады медустанова была зачынена ў сувязі з капітальным рамонтам і мадэрнізацыяй. Замацаваныя за ёй гараджане часова размеркаваны па найбліжэйшых установах аховы здароўя», — паведаміла намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Галіна ШКОДА.

У паліклініцы ўстаноўлена сучаснае абсталяванне, якое дазваляе, у прыватнасці, праводзіць ультрагукавое даследаванне сэрца і сасудаў, малыя хірургічныя аперацыі ў жаночай кансультацыі і траўма-хірургічным аддзяленні, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, лічбавы рэнтген, гразелячэнне. Штат укамплектаваны неабходнымі спецыялістамі. Плануецца, што ў 23-й паліклініцы будзе абслугоўвацца каля 36 тысяч чалавек.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.