Вы тут

Фатальнае сэлфі


У рэанімацыі аказалася 13-гадовая дзяўчынка з Пружанскага раёна пасля няўдалай спробы зрабіць сэлфі.

Школьніца з сяброўкай гулялі на чыгуначнай станцыі Аранчыцы. Яна пажадала зрабіць здымак на вышыні і залезла на грузавы вагон. Апошні знаходзіўся пад высакавольтнай лініяй электраперадач. І дзяўчынку ўдарыла токам. Сяброўка выклікала хуткую дапамогу.

Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага УУС, школьніцу з дыягназам — электратраўма і множныя апёкі паверхні цела — даставілі ў бальніцу. Трагедыя адбылася ў нядзелю вечарам, у першай палове дня ў панядзелак дзяўчынка ўсё яшчэ знаходзілася без прытомнасці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.