Вы тут

«Стоп — няправільны крок!»


Пад такой назвай 22 жніўня Беларуская чыгунка правядзе акцыю, скіраваную на захаванне правіл паводзінаў пры знаходжанні на чыгуначных пуцях.

Мерапрыемства магістраль ладзіць сумесна з галіновым камітэтам БРСМ і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў. Яно скіравана на зніжэнне колькасці парушэнняў правіл пераходу чыгуначных пуцей ва неўстаноўленых месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама на прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Акцыя пройдзе 22 жніўня з 11 да 14 гадзін больш чым на 110 станцыях Беларускай чыгункі, пра што паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі. Захаванне правіл бяспечных паводзінаў будуць кантраляваць сумесныя групы, у склад якіх увойдуць чыгуначнікі і міліцыянеры.

Крыху статыстыкі

Нягледзячы на штогадовую тэндэнцыю да зніжэння, колькасць не звязаных з вытворчасцю выпадкаў траўматызму працягвае заставацца высокай. З пачатку года на чыгунцы пацярпелі 93 чалавекі, 56 з іх — загнулі (гэта менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, калі траўмы атрымалі 112 чалавек і 73 загінулі). У тым ліку траўміравана чацвёра непаўналетніх.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.