Вы тут

Дом для новай сям'і


Днямі ў Пінску адкрылі яшчэ адзін дом сямейнага тыпу. У двухпавярховы катэдж па вуліцы Гранічнай засялілася сям'я Кацярыны і Эдуарда Шыкеляў. Да нядаўняга часу бацькі выхоўвалі траіх уласных дзяцей. А зараз сям'я папоўнілася яшчэ чатырма дзяўчынкамі, былымі выхаванцамі дзіцячых устаноў.

Бацькоў і іх сямёра дзяцей прыйшлі павіншаваць з наваселлем і днём народзінаў новай сям'і кіраўнікі гарадской улады, прадстаўнікі грамадскасці, супрацоўнікі органаў адукацыі, спонсары. Былі і падарункі, і сімвалічнае пераразанне стужачкі, кветкі, усмешкі. Усе пажадалі Кацярыне і Эдуарду поспехаў у нялёгкай бацькоўскай працы, а дзецям цеплыні і шчасця ў новай сям'і.

Начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл ЦІХАНЧУК разам з віншаваннямі адзначыў, што на Брэстчыне сёння функцыянуе 39 дамоў сямейнага тыпу, у якіх выхоўваюцца 260 дзяцей. І работа па стварэнні такіх устаноў працягваецца.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.