Вы тут

Узброеныя Сiлы: сітуацыя стабiльная


Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка ўчора прыняў з дакладам выконваючага абавязкi дзяржаўнага сакратара Савета бяспекi Станiслава Зася i мiстра абароны Андрэя Раўкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кiраўнiку дзяржавы было даложана аб сiтуацыi ва Узброеных Сiлах, перш за ўсё на паўднёвых рубяжах. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што вакол гэтай тэмы апошнiм часам вельмi шмат размоў, у так званай апазiцыйнай прэсе тыя цi iншыя рэчы падаюцца тэндэнцыйна. «Тым не менш мы не ўтойваем тое, што паўднёвыя гранiцы нам трэба ўзмацняць. I не таму што мы баiмся ўкраiнцаў, што на нас там хтосьцi нападзе. Мы асцерагаемся, каб у вынiку таго, што адбываецца ва Украiне, не пацягнулiся сюды розныя элементы, не патрэбныя ў Беларусi, i асаблiва зброя. Гэта нас павiнна заўсёды насцярожваць. Гэта наша пытанне, якое мы павiнны вырашаць, за нас нiхто яго не вырашыць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Прэзiдэнту было даложана аб тым, як iдзе аптымiзацыя Узброеных Сiл. Увага акцэнтавалася ў тым лiку на стварэннi новай зброi i новых вiдаў узбраення ў Беларусi. Кiраўнiка дзяржавы цiкавiла, цi ўсё выконваецца па параметрах, якiя былi вызначаны нядаўна на пасяджэннi Савета бяспекi.

Станiслаў Зась праiнфармаваў Аляксандра Лукашэнку, што сiтуацыя ва Узброеных Сiлах Беларусi стабiльная. Адзначаецца ўмацаванне маральна-псiхалагiчнага стану людзей, змяншэнне адтоку афiцэраў, у тым лiку маладых. Паспяхова прайшла ў гэтым годзе ўступная кампанiя ў Ваеннай акадэмii.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.