Вы тут

Дзецi ўсе аднолькавыя


У краiне будзе максiмальна шырока праведзена дабрачынная кампанiя па падрыхтоўцы школьнікаўз маламаёмных, шматдзетных сем'яў.

Такое даручэнне даў учора Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам мiстра адукацыi Мiхаiла Жураўкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падрыхтоўка да новага навучальнага года пачалася ўжо. Як было даложана кiраўнiку дзяржавы, праблем з тым, каб сабраць дзiця ў школу, няма, можна набыць усё неабходнае — пачынаючы ад навучальных дапаможнiкаў i заканчваючы адзеннем. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краiне ўсталявалася добрая традыцыя падтрымлiваць у падрыхтоўцы да школы маламаёмныя, шматдзетныя сем'i. «Трэба i ў бягучым годзе аб гэтым не забываць. I ў гэту кампанiю падтрымкi трэба ўключыць усiх — ад Прэзiдэнта да тых, хто можа дапамагчы апрануць, абуць дзетак», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. «Каб не было адрозненняў, што гэты з беднай сям'i, гэты з багатай сям'i. У нас дзецi ўсе аднолькавыя. Таму тут нам трэба зрабiць максiмум», — дадаў ён.

У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў Мiнiстэрству адукацыi арганiзаваць работу, «каб напружыць усё грамадства i падрыхтаваць дзетак у школу». Пры гэтым асаблiвую ўвагу, як адзначыў Прэзiдэнт, неабходна ўдзялiць першакласнiкам, якiх сёлета 106 тыс. — на 1,6 тыс. больш, чым у мiнулым. «Гэта ўжо добрая тэндэнцыя. Нарэшце мы пераадолелi гэту дэмаграфiчную яму, i ў нас з'яўляецца больш першаклашак», — сказаў Прэзiдэнт.

Акрамя таго, мiнiстр адукацыi далажыў кiраўнiку дзяржавы аб вынiках уступнай кампанii. У цэлым былi выкананы ўсе кантрольныя лiчбы прыёму, асаблiва на бюджэт i на запатрабаваныя эканомiкай краiны спецыяльнасцi.

Асобна Аляксандр Лукашэнка спынiўся на пытаннi падрыхтоўкi кадраў па рабочых спецыяльнасцях, паколькi сiтуацыя ў гэтай сферы складаная ў краiнах СНД i Усходняй Еўропы. Мiж тым у Беларусi сiстэму прафтэхадукацыi захавалi. Прэзiдэнт пацiкавiўся яе цяперашнiм станам.

Прэзiдэнт паставiў задачу па далейшым удасканаленнi сiстэмы прыёму, асаблiва ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, сiстэмы цэнтралiзаванага тэсцiравання. Кiраўнiку дзяржавы даложана аб прапановах Мiнiстэрства адукацыi, плануемых змяненнях з наступнага года ў прыёмнай кампанii. У прыватнасцi, будзе вырашацца пытанне аб здачы чатырох прадметаў на ЦТ, аб падачы дакументаў адначасова ў некалькi ВНУ па аднолькавым профiлi. Акрамя таго, разглядаюцца некаторыя тэхнiчныя змяненнi, што датычацца самой працэдуры правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання. Мiхаiл Жураўкоў адзначыў, што гэтыя пытаннi будуць прапрацаваны i вынiкi прадстаўлены будучым абiтурыентам.

На сустрэчы была закранута таксама тэма прафесiйнай адукацыi, павелiчэння колькасцi студэнтаў i навучэнцаў у сярэднiх спецыяльных установах, каледжах. Мiнiстр падкрэслiў, што гэтаму напрамку ўдзяляецца асаблiвая ўвага. Размова iшла таксама аб развiццi сiстэмы прафесiйнай бесперапыннай адукацыi, ад вучылiшч i каледжаў да ўнiверсiтэтаў, аб аптымiзацыi сiстэмы адукацыi.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?