Вы тут

Збожжавыя расліны


Збожжавыя расліны. Насенне ўсіх традыцыйных для Беларусі культур (жыта, аўса, ячменю, пшаніцы, проса) было асноўным абрадавым атрыбутам у кантэксце каляднага абраду «Засеўкі», які выконваўся падлеткамі 14 студзеня (яны заходзілі ў кожную хату і «засявалі» падлогу насеннем розных культур, каб у наступным годзе ў гаспадара быў добры ўраджай збожжавых). Менавіта насенне гэтых культур станавілася галоўным падчас абходу вёскі з лубкай на Багач, калі святкавалі заканчэнне збору ўраджаю. Аднак сярод збожжавых раслін традыцыйна на першае месца ставілі жыта, потым пшаніцу і ячмень.

* Ячмень лічыцца адной з самых старажытных раслін у земляробстве ўсходніх славян. Ён заўсёды сімвалізаваў пладаноснасць, адраджэнне жыцця і яго аднаўленне.

* Адна з галоўных рытуальных страў сямейна-родавага цыкла «Бабіна каша», якую рыхтавала бабка-павітуха на радзіны, была з ячменных круп.

* Лічыцца, што адным з першых п'янлівых напояў, якія навучыліся рабіць людзі, была ячменная брага.

* Ячмень імкнуліся сеяць, калі цвіце каліна.

* Лічылася: калі спеў салаўя сціхае, калі ячмень пачынае каласіцца, то гаспадар будзе з ураджаем.

* У творчасці ўсходніх славян жыта — гэта ўдава, а пшаніца — дзеўка ці маладая жонка — малодка.

* Пшанічны хлеб пяклі ў святы і на вяселле (каравай). Падчас святкавання «гукання вясны» кожная гаспадыня абавязкова выпякала печыва ў выглядзе птушак з «белай» мукі.

* Для таго, каб быць з ураджаем пшаніцы, раілі сеяць гэтую культуру ў час, калі красуе чаромха.

* Каб прадказаць, ці ўдалым будзе год для пшаніцы, у Чысты чацвер з храма неслі палаючыя свечы: і калі яны не згаслі па дарозе дамоў, то меркавалі, што будуць «з белым хлебам».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».