Вы тут

Будзем "баскетболіць" разам!


У гэтыя выхадныя ў Мінску на Palova-арэне пройдзе моладзевы чэмпіянат Еўропы 3х3

Копия тренировка мужской сборной

На ім будуць прадстаўлены па 16 лепшых мужчынскіх і жаночых каманд з 22-х краін свету. Беларускія баскетбольныя зборныя на правах гаспадароў трапілі на хатні чэмпіянат аўтаматычна. Аднак гэта зусім не азначае, што нашы спартсмены не праходзілі падрыхтоўку да першынства.

Напярэдадні хлопцы адправіліся на адну з кваліфікацый у Італію, а дзяўчаты - у Латвію. Першыя атрымалі толькі адну перамогу над зборнай Сербіі, а вось прадстаўніцы прыгожага полу паказалі сябе ва ўсёй красе, атрымаўшы на турніры тры перамогі.

За некалькі дзён да пачатку чэмпіянату трэнеры вызначыліся са складамі. Мужчынскую зборную прадставяць: Максім Лютыч, Цімафей Паралёў, Андрэй Рагозенка і Антон Зарэцкі. Сярод дзяўчат за нашу краіну выступяць: Марыя Іваненка, Ганна Лапо, Марыя Адашчык і Анастасія Сушчык.

Формула правядзення турніру простая: 16 каманд чэмпіянату разбітыя на 4 групы па 4 зборныя у кожнай. Адпаведна, на першым этапе каманды па 3 гульні. Па іх выніку дзве наймацнейшыя зборныя выходзяць у 1/4 фіналу, а далей - па алімпійскай сістэме.

Падобны міжнародны баскетбольны турнір - першы сур'ёзны ў нашай краіне. Некалькі гадоў таму Беларусь змагалася за права правядзення жаночага Еўрабаскета, але ФІБА ў выніку аддала перавагу Венгрыі. Таму чэмпіянат Еўропы 3х3 - выдатная магчымасць паказаць, на што здольная наша краіна, гэта адзначыў і старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў:

- Беларусь ні разу не прымала баскетбольнае мерапрыемства падобнага ўзроўню, таму я спадзяюся, што гэты чэмпіянат Еўропы будзе яшчэ адным стымулам да развіцця віду спорту ў нашай краіне. Спадзяёмся, што мы паспяхова адкрыем лік правядзенню буйных міжнародных баскетбольных мерапрыемстваў. Трэба паказаць, што Беларусь гатова і ў стане арганізоўваць падобныя турніры, што тут ёсць не толькі добрая інфраструктура, але і такі неабходны чалавечы рэсурс. У будучыні мы будзем мець права прэтэндаваць на атрыманне і правядзенне сур'ёзных міжнародных чэмпіянатаў.

Расклад першага этапу турніру (мужчынская зборная):

21 жніўня, 18.20 Беларусь - Грузія

21 жніўня, 22.10 Ізраіль - Беларусь

22 жніўня, 17.30 Турцыя - Беларусь

Расклад першага этапу турніру (жаночая зборная):

21 жніўня, 16.00 Венгрыя - Беларусь

21 жніўня, 19.20 Беларусь - Эстонія

22 жніўня, 16.10 Румынія - Беларусь

Не абыдзецца і без шоу, у заключны дзень турніру перад фінальнымі гульнямі на паркеце з'явяцца Smoove і Kroha, а да іх далучыцца "зорка" з Беларусі Mos.

Прыходзьце падтрымаць нашых баскетбалістаў, уваход вольны! Усе падрабязнасці на сайце турніру ў Беларусі - palova.by.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.