Вы тут

Па першае чысло


З 25 жніўня нацыянальны аператар «Белтэлекам» змяніў правілы ўнясення платы абанентамі за паслугі электрасувязі .

Тэрміны змяняюцца ў сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў №589 ад 13 чэрвеня «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы аказання паслуг электрасувязі».

У іх указана, што абаненцкая плата за бягучы месяц уносіцца не пазней за 1-е чысло наступнага месяца. Плата за мясцовыя, міжгароднія і міжнародныя тэлефонныя злучэнні, а таксама іншыя паслугі электрасувязі ўносіцца не пазней за 1-е чысло месяца, які ідзе за месяцам выстаўлення платы за аказаныя паслугі электрасувязі.

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 25 жніўня. Калі абанент не згодны з імі, то ў тэрмін да 18 верасня ён павінен накіраваць аператару пісьмовае паведамленне, якое будзе расцэньвацца як адмова ад дагавора на аказанне паслуг электрасувязі. Тыя ж, хто аплаціць выстаўлены рахунак, будуць лічыцца згоднымі на заключэнне дадатковага пагаднення да дзеючага дагавора.

Нагадаем, што раней рахункі за тэлефон і інтэрнэт трэба было аплачваць да 25-га чысла.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.