Вы тут

Паляванне зноў пераносіцца


Сёлета пачатак палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну ўжо пераносіўся ў сувязі з анамальнымі ўмовамі надвор'я — з 8 на 22 жніўня. Аднак і ў гэтую суботу ахвотныя не змогуць расчахліць свае стрэльбы.

20-39

Як паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, з прычыны спякотнага сухога надвор'я і з мэтай папярэджання выпадкаў узнікнення лясных пажараў яно выступіла з ініцыятывай перанесці пачатак палявання ў чарговы раз. Ініцыятыва была ўзгоднена з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Прынята распараджэнне прэм'ер-міністра аб пераносе адкрыцця сезона палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вехіра, шэрага голуба, перапёлку, фазана на 5 верасня.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.