Вы тут

На канцэрт — па «мабільным» квітку


9 верасня ў краіне стартуе новы сэрвіс «СМС-Білет» — зручнае набыццё квіткоў на рознага кшталту мерапрыемствы, як абяцаюць яго распрацоўшчыкі. Першапачаткова такім чынам можна будзе замовіць квіткі на тэатральныя пастаноўкі, спектаклі, канцэрты. У перспектыве гэты спіс плануецца папоўніць кінапаказамі, лекцыямі, майстар-класамі. Білеты не трэба будзе раздрукоўваць ці забіраць у касе.

Набыты на сайце smsbіlet.by квіток будзе прыходзіць карыстальніку на мабільны тэлефон у выглядзе СМС-паведамлення, якое трэба будзе паказаць пры ўваходзе ў глядзельную залу. Апошнія будуць абсталяваны сучаснымі стацыянарнымі і партатыўнымі сканерамі для праверкі квіткоў. Аплаціць у інтэрнэце пакупку можна любым зручным спосабам. СМС-білет звязаны з нумарам мабільнага тэлефона, які ўказваецца пры замове, таму яго лёгка вярнуць, немагчыма забыць дома, а таксама зручна перадаць сябрам, адправіўшы ім СМС-паведамленне.

Па сцвярджэнні распрацоўшчыкаў, высокатэхналагічны сэрвіс ужо ацанілі арганізатары буйных карпаратыўных мерапрыемстваў, бо цяпер няма неабходнасці прыдумваць і раздрукоўваць для сваіх гасцей білеты ці бэйджы. Дастаткова толькі адправіць СМС-паведамленні.

Запуск праекта адбудзецца на фестывалі «Рок на вакацыях», які пройдзе 9 верасня ў клубе «Сябры». Наступным мерапрыемствам, на якое таксама можна набыць білеты такім чынам, — запланаваны канцэрт расійскага рэп-выканаўцы L'ONE, што адбудзецца 30 верасня ў Prіme Hall. Усім тым, хто скарыстаецца новым сэрвісам для набыцця білетаў на гэтыя мерапрыемствы, абяцаны ў падарунак музыкальны кампакт-дыск з рэдкімі запісамі найлепшай беларускай музыкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».