Вы тут

У адным кроку


У першым матчы плэй-оф Лi чэмпiёнаў барысаўскi БАТЭ перамог сербскi «Партызан» (1:0).

Безимени-1

Зрэшты, многiя сыходзяцца ў думцы, што менавiта сустрэча ў Белградзе, а не ў Барысаве, у якой перамог БАТЭ, будзе вырашальнай у супрацьстаяннi беларускага i сербскага чэмпiёнаў.

Стадыён «Партызана» можа змясцiць адначасова звыш 30 тысяч гледачоў. I можна толькi здагадвацца, якая шумавая падтрымка будзе забяспечана сапернiку каманды Аляксандра Ермаковiча. Праўда, падобным барысаўчан не здзiвiць. У еўракубках яны гулялi i пры большай аўдыторыi.

Што тычыцца барысаўскай гульнi, яна прадказальна прадэманстравала, «Партызан» — сапернiк сур'ёзны. Але i з iм можна гуляць i перамагаць. Забiць нашы суайчыннiкi маглi яшчэ ў першай палове, але зрабiлi гэта ў другой. За 15 хвiлiн да завяршэння сустрэчы Мiхаiл Гардзейчук пасля перадачы Iгара Стасевiча адправiў мяч у сетку сербскiх варот.

Безимени-2

— Цi задаволеныя вы вынiкам матча? — спыталi журналiсты пасля сустрэчы ў Аляксандра ЕРМАКОВIЧА, галоўнага трэнера БАТЭ.

— Не скажу, што моцна задаволены. Аднак лiчу, што лiк справядлiвы. На яго каманды i нагулялi. А цi задаволены я, пакажа толькi матч у Белградзе.

Галоўны трэнер «Партызана» Зоран Мiлiнкавiч пасля матчу адзначыў, што яго каманда была мацнейшая i толькi выдаленне Еўцiча выратавала барысаўчан ад паражэння. У першым тайме «Партызан» быў мацней за барысаўчан. На жаль, у канцы першага тайма арбiтр выдалiў нашага iграка. Я не ўпэўнены, што былi сапраўды важкiя прычыны для чырвонай карткi. Удзесяцёх мы добра супрацьстаялi БАТЭ. Напэўна, iм было цяжка супраць нас гуляць. Тым не менш свой гол яны забiлi.

Застаецца толькi дадаць, што паядынак у сталiцы Сербii адбудзецца 26 жнiўня i пачнецца ў 21:45.

Якаў ЖУРБIН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.