Вы тут

Далёка і блізка


Ганненскі кірмаш праводзіцца ў Зэльве, можна лічыць, з 1501 года. Ганненскім названы ў гонар Ганны Улініч, удавы гаспадара мястэчка Міхаіла Начовіча. З 1720-га яго правядзенне было «ўзаконена» адным з Сапегаў, які ўстанавіў дакладны тэрмін — з 25 ліпеня па 25 жніўня. З тым Сапегам і сёння ніхто не спрачаецца: Ганненскі кірмаш у 2015-м пройдзе 22 і 23 жніўня. Два дні замест чатырох тыдняў — не бяда, калі размова ідзе пра кірмаш, які быў у ранейшай Еўропе другім пасля Лейпцыгскага.

Безимени-1

Не трасі яблыкі, пакуль зялёныя, паспеюць — самі зваляцца. 22 жніўня ў Шаркаўшчыне — Яблычны Спас. Пачатак а 11-й раніцы. Першай справай асвецяць новы ўраджай, потым запросяць у музей садоўніка Івана Сікоры. Акрамя таго, гасцей свята чакаюць «Яблычнае вяселле», «Яблычны кірмаш», «Яблычная пляцоўка»... Бо яблыкі паспелі!

У Нацыянальным гістарычным — вялікая прэзентацыя рэліквій Беларусі і свету: дзвюх тысяч прадметаў, аб'яднаных у 20 калекцый. Карта Мінскай губерні 1800 года, грошы часу паўстання Касцюшкі, патэнт з першай паловы ХІХ стагоддзя на пацвярджэнне шляхецкай годнасці... Манеты, гадзіннікі, мэбля, карціны... Абразы, старадрукі, слуцкія паясы... Назва выставы: «79 прыступак у глыб гісторыі». Варта іх пералічыць асабіста.

29 жніўня ў Гальшанскім замку — свята старых мелодый, рыцарскіх перамог і ўсялякіх спрадвечных рамёстваў. Заначуеце каля сцен — не забудзьцеся зірнуць на месячык. Ці ўбачыце на ім загадкавую Панну?

Безимени-4

У Капенгагене да 30 жніўня — смачны фэст, самы значны ў Даніі. Калі трапіце на яго, то паспытаеце яблычны пірог з парэчкавым жэле, паласуецеся супам з ажынаў, ацэніце на смак печань з хрумсткай цыбуляй і знакаміты шмёраброд. Не пытайцеся, з чаго ён гатуецца. Лепш адзін раз пакаштаваць, чым сто разоў прачытаць рэцэпт. Ці не так?

Вінны рынак у Майнцы, што ў Германіі, працуе з 27 жніўня да 6 верасня, але не кожны дзень, а толькі два, як там кажуць, уік-энды: з пятніц па нядзелі ўключна. І самае цікавае там у гэтыя дні — не дэгустацыі вінаў, а іх музычныя суправаджэнні.

Свята беларускага пісьменства выпала сёлета на 6 верасня. Канцэнтрацыя пісьменнікаў у гэты дзень будзе рэзка павышана ў Шчучыне, дзе збіраецца адкрыцца адноўлены палац Друцкіх-Любецкіх. Хочаце ўбачыць палац і пазнаёміцца з жывымі ўладальнікамі прозвішчаў з кніжных вокладак? Замежныя аўтары бестселераў таксама чакаюцца.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.