Вы тут

Важныя тэмы


У Дзень беларускага пiсьменства будзе дадзены старт падрыхтоўцы да 500-годдзя кнiгадрукавання.

Аб гэтым сёння на пасяджэннi арганiзацыйнага камiтэта па падрыхтоўцы i правядзеннi Дня беларускага пiсьменства ў Шчучыне паведамiла намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

20-34

Вiцэ-прэм'ер азнаёмiлася з падрыхтоўкай раённага цэнтра да сустрэчы гасцей свята. Наталля Качанава станоўча ацанiла ход работ. «У Шчучыне абноўлены важныя сацыяльныя, культурныя аб'екты i ў цэлым горад стварае прыемнае ўражанне. Таму вельмi хацелася б, каб выкананае да свята спадабалася i гараджанам, i гасцям горада», — адзначыла яна.

Свята пiсьменства ў Шчучыне непарыўна звязана са святкаваннем 70-годдзя Перамогi i Годам моладзi. Акрамя таго, яно стане зыходным пунктам для падрыхтоўкi да 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання — юбiлейная дата будзе святкавацца ў 2017 годзе. «Гэтыя важныя тэмы знойдуць сваё адлюстраванне на свяце ў Шчучыне — iм будуць прысвечаны экспазiцыi, адпаведна аформлены гандаль», — дадала Наталля Качанава.

На пасяджэннi арганiзацыйнага камiтэта намеснiк прэм'ер-мiнiстра падкрэслiла, што, улiчваючы вышэйсказанае, Дзень пiсьменства 2015 года павiнен прайсцi на самым высокiм узроўнi — як арганiзацыйным, так i ў плане насычанай творчай праграмы. Яна даручыла дэталёва прапрацаваць пытаннi дастаўкi артыстаў, удзельнiкаў i гасцей свята, арганiзацыi харчавання i гандлю, работы ўсiх службаў, а таксама канцэртнай праграмы.

Што датычыцца гатоўнасцi аб'ектаў будаўнiцтва i рэканструкцыi, то яна выказала надзею на тое, што работы будуць завершаны ва ўстаноўленыя тэрмiны. Будзе гатовы фасад кiнатэатра «Беларусь», дзе праходзiць рэканструкцыя, да Дня пiсьменства жыхароў i гасцей горада парадуюць абноўленая бiблiятэка, Дом культуры, новы кнiжны магазiн, адрэстаўрыраваны палац князёў Друцкiх-Любецкiх.

Намеснiк прэм'ер-мiнiстра таксама даручыла выканаць максiмальна магчымы аб'ём работ па навядзеннi парадку ў жылым фондзе, каб нiшто не азмрочыла свята для гараджан.

У Шчучыне да Дня беларускага пiсьменства адкрыюць першую кнiгарню-кавярню, паведамiла мiнiстр iнфармацыi Лiлiя Ананiч.

ААТ «Белкнiга» павiнна адкрыць новы аб'ект у раённым цэнтры да 1 верасня. Крама стане сапраўдным падарункам жыхарам раёна да свята. У ёй будзе шырока прадстаўлена кнiжная прадукцыя ў першую чаргу айчынных аўтараў i выдавецтваў. Акрамя таго, Дзень пiсьменства ў Шчучыне паслужыў нагодай для адкрыцця ў раённым цэнтры гандлёвага павiльёна «Белсаюздрука».

На думку Лiлii Ананiч, з'яўленне двух новых аб'ектаў, звязаных з кнiгай i друкам, з'яўляецца знакавым. Шчучын як раённы цэнтр павiнен стаць першапраходцам у плане адкрыцця падобных аб'ектаў i ў iншых гарадах. «Сёння асобная кнiгарня павiнна быць у кожным горадзе краiны, бо кнiга — гэты складнiк нашай духоўнасцi», — лiчыць яна.

Па словах мiнiстра, беларускiя выдавецтвы ўжо пачалi падрыхтоўку да 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання, якое будзе святкавацца ў 2017 годзе. У Шчучыне ў Дзень беларускага пiсьменства будзе прадэманстраваны цэлы шэраг выдавецкiх праектаў у сувязi з гэтай датай, гасцям свята будуць прадэманстраваны лепшыя кнiгi, якiмi Беларусь праслаўлена ў свеце.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.