Вы тут

Прыкметы восені


Маленькі зайчык Сцёпка сядзеў пад кустом і глядзеў па баках са страхам.

— Зайчаня, што з табой?— спытала сінічка Наташка з галінкі рабіны.

— А ты не бачыш? Нешта ў лесе страшнае адбываецца. Думаю, што гэта злы чараўнік хоча наш цудоўны лес зачараваць.

— Я нічога страшнага не заўважаю,— чырыкнула сінічка.

— Ці не заўважаеш, што сонейка пачало пазней па раніцах узыходзіць, стала халадней, вецер халодны дзьме, дажджы частыя? Не заўважаеш, што лісточкі на некаторых дрэвах сталі жоўтымі, аранжавымі, чырвонымі? А з некаторых дрэў яны і зусім абляцелі?! Бачыш, птушкі кудысьці ляцяць, вавёрачкі каморы запаўняюць ягадамі, грыбамі, арэхамі. Усё гэта нездарма.

— Дурненькі ты,— засмяялася сінічка.— Няма ў лесе ніякага злога чараўніка! Проста восень прыйшла. Восень— пара, калі ўсе рыхтуюцца да адпачынку. Дрэвы скідаюць лістоту. Некаторыя жывёлы, такія як вожыкі і мядзведзі, рыхтуюцца ўпасці ў спячку. Яны будуць спаць усю зіму да вясны.

— А птушкі?— спытаў зайчык.

— А птушкі ляцяць у вырай. Холадна і голадна ім зімой у нашых лясах.

— Сумная гэтая «восень»: лісце ападае, птушкі ляцяць, жывёлы спаць кладуцца,— знерваваўся зайка.

— А ты не сумуй, паглядзі навокал, колькі падарункаў нам яна прыгатавала: арэхі, грыбы, ягады. Хіба не стаў наш лес прыгожым у такім рознакаляровыя строі?!

Паглядзеў Сцёпка вакол і зразумеў, што лес і сапраўды стаў прыгожы як ніколі. Добрая пара года— восень!

Сям'я КЛАПАЦЮКОЎ,

Свіслацкі раён

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.