Вы тут

Смажанка— толькі два разы на тыдзень


або Як знізіць залішнюю вагу вучняў і... іх партфеляў.

Для прафілактыкі атлусцення беларускіх вучняў у школьных буфетах абмяжуюць продаж сасісак у цесце і смажанак да двух разоў на тыдзень, дзеля зніжэння фізічнай нагрузкі на пазваночнік— зменшаць вагу падручнікаў, а каб выратаваць дзяцей ад сістэматычнага стамлення, прапануюць адмяніць хатнія заданні.

Безимени-1

Безимени-1

 

Партфель сучасных старшакласнікаў лягчэйшы, чым у 5 або 6-клашак, вага ранцаў якіх перавышае нормы на 20-30%. Такія вынікі даследаванняў агучыла на сустрэчы з журналістамі Ала Малахава, загадчык аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя:

— У апошніх класах вучні дамаўляюцца паміж сабою і носяць адзін падручнік на дваіх, і гэта разумна. Але, на жаль, некаторыя настаўнікі забараняюць такі варыянт, патрабуючы, каб у кожнага было ўсё сваё. Я бачыла, што нават энцыклапедыі дзеці з сабою носяць. Можна дазволіць вучням цягаць з сабой менш, калі, напрыклад, у пачатковай школе пакідаць у класе некаторыя прылады: фарбы, альбомы, кнігі для пазакласнага чытання. Настаўнікі павінны кантраляваць вагу ранцаў, сачыць, што носяць з сабою дзеці. Некаторыя, бывае, і ўчарашні «груз» не выкладаюць з сумак.

І ўсё ж дзякуючы прафілактыцы колькасць выпадкаў парушэння постаці і зроку ў дзяцей ад 0 да 17 гадоў зменшылася ў параўнанні з лічбамі папярэдняга года на 5,6% і 9,6% адпаведна. Зніжаюцца і лічбы захворванняў крывятворных органаў і сістэмы кровазвароту, псіхічных расстройстваў. Аднак не здае пазіцыі сумная і трывожная тэндэнцыя росту сярод школьнікаў праблем атлусцення, цукровага дыябету ІІ тыпу (прыдбанага праз залішнюю вагу), хвароб вачэй і вушэй, органаў дыхання. Гэта выклікана не толькі няправільным харчаваннем, але і меншай рухомасцю шкаляроў, працяглым «завісаннем» у камп'ютарах. Завышаны таксама патрабаванні навучальнай праграмы.

— Вучэбная нагрузка апераджае псіхалагічную падрыхтаванасць да яе школьніка на 1-1,5 года. Гэта адбылося ў сувязі з пераводам дзяцей на навучанне з шасці, а не з сямі гадоў, пачаткам вывучэння асобных прадметаў (фізіка, хімія, матэматыка) з меншага ўзросту і ўсталяваннем 5-дзённага школьнага тыдня. Агульная колькасць вучэбных гадзін пры гэтым паменшылася, але ж павялічылася штодзённая нагрузка. Сем урокаў цяпер бывае нават у школьнікаў сярэдніх класаў,— канстатуе спецыяліст.— У такіх умовах адмена хатніх заданняў павінна быць першачарговай задачай міністэрства адукацыі.

Неабходна перагледзець і складаны змест сучасных падручнікаў, з прычыны якога школьнікі вывучаюць прадметы з дапамогай бацькоў. Акрамя таго, патрэбна пільна сачыць за выкананнем графіка кантрольных, якіх праз пераносы можа быць па дзве на дзень.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.