Вы тут

Як утаймаваць шумных суседзяў?


У шматпавярховіку асабістае жыццё людзей падзяляецца толькі некалькімі метрамі сцен. І з прычыны таго, што ў кожнага чалавека свой распарадак дня і звычкі, часам узнікаюць канфлікты. Іншая справа, калі некаторыя забываюцца пра тое, што яны ў доме жывуць не адны— ладзяць шумныя вечарыны або рамонт у той час, калі іх суседзі спяць. Пра тое, як паводзіць сябе ў такіх сітуацыях, расказаў начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч.

20-38

Сорак тысяч бед па адным артыкуле

Свае правы грамадзяне ведаюць і найчасцей забываюцца пра абавязкі. А ў іх уваходзіць выкарыстанне памяшкання згодна з яго мэтамі, захоўванне цішыні ў перыяд з 23 гадзін вечара да 7 раніцы, утрымліванне яго ў чысціні, забеспячэнне падрыхтоўкі свайго жылля да асенне-зімовага перыяду, а таксама эканомны расход вады, газу, электрычнасці і прадастаўленне доступу ў кватэру супрацоўнікам ЖКГ.

«Найчасцей праблемы ўзнікаюць менавіта праз парушэнне спакою з боку шумных суседзяў. Як вядома, з 23 гадзін вечара да 7 раніцы ў жылых памяшканнях павінна захоўвацца цішыня. Аднак гэтае патрабаванне вельмі часта ігнаруецца. Паводле статыстыкі, сёлета за першае паўгоддзе з такой праблемай да нас звярнуліся каля 40 тысяч разоў. Пытанне больш чым «папулярнае». На жаль, далёка не заўсёды грамадзяне ўяўляюць сабе, што жылы шматпавярховік— гэта дом адразу для вялікай колькасці людзей»,— расказаў Генадзь Аксціловіч.

Таксама ён удакладніў, што большасць гэтых сітуацый рэгулюецца па-добрасуседску— перамовамі, папярэджаннямі альбо прафілактычнымі гутаркамі з боку камунальнікаў. Аднак так бывае далёка не заўсёды і даводзіцца прымаць пэўныя меры, каб супакоіць суседзяў, якія «пераадольваюць гукавы бар'ер». Ёсць мноства «парад», як гэта зрабіць самастойна. Нямала такіх і ў інтэрнэце. Напрыклад, перад тым, як пайсці на працу, уключыць на максімум музыку на ўвесь дзень або нават запеніць дзверы сваім крыўдзіцелям. Як відаць, большасць з іх неправамерная. Але ёсць і законны шлях— прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.

«Санкцыя за парушэнне правілаў карыстання— штраф у памеры да 30 базавых велічынь. Сума даволі вялікая»,— удакладніў Генадзь Аксціловіч.

Але, як патлумачыў спецыяліст, каб атрымаць такі штраф, трэба вельмі «пастарацца». Звычайна гэта хранічныя выпадкі, калі з месяца ў месяц адны і тыя ж людзі здзяйсняюць бясконцую чараду «шумавых парушэнняў». Судамі, як правіла, найчасцей выкарыстоўваюцца санкцыі ў 10 базавых велічынь.

Як жа прыцягнуць да адказнасці?

Каб супакоіць буйнага суседа, ёсць два правераныя часам спосабы. У першым выпадку выклікаецца міліцыя, якая прымае заяву. Магчыма, што супрацоўнікі міліцыі трапяць у кватэру суседзяў, каб правесці з імі гутарку. Далей міліцыянеры накіруюць дакументы ў ЖЭС. Тут вельмі важна, каб віна правапарушальніка была даказанай, і тое, што ён апавешчаны аб усіх сваіх правах як удзельнік адміністрацыйнага працэсу. Пасля гэтага ЖЭС фарміруе працэсуальны пакет дакументаў, які павінен быць у судзе. Збіраюць іх у тэрмін ад двух тыдняў да месяца.

«Чаму так доўга? Таму, што віна правапарушальніка даказваецца толькі паказаннямі сведак. Напрыклад, гукапіс не паказвае, адкуль даносіцца шум. Відэазапіс таксама не дапаможа, пакуль вы, вядома, не трапіце ў кватэру суседзяў у момант правапарушэння. Таму ў гэтым выпадку адзіным доказам з'яўляюцца паказанні сведак. ЖЭС у такім выпадку апытвае ўсіх вашых найбліжэйшых суседзяў. І на гэтым этапе ўзнікаюць пэўныя складанасці. Напрыклад, з прычыны добрасуседскіх адносін хтосьці не захоча даваць паказанні ў судзе. Хранічных правапарушальнікаў не заўсёды лёгка азнаёміць з матэрыяламі справы, што неабходна для суда»,— растлумачыў Генадзь Аксціловіч.

Цяпер ёсць такая мера, як прыцягненне праз органы ўнутраных спраў для падрыхтоўкі ўсіх неабходных дакументаў для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе. Але і гэта часта не спрашчае справу. Бо ёсць тэрмін, на працягу якога можна прыцягнуць парушальніка спакою да адказнасці. Ён складае 3 месяцы з моманту выяўлення правіннасці. Далучаючы іншыя органы, гэты тэрмін можна прапусціць. Вось і атрымліваецца, што праз усе гэтыя ўмоўнасці толькі каля 5% парушальнікаў (з 40 тысяч зваротаў) сапраўды адкажуць перад законам. Другі спосаб— звярнуцца непасрэдна ў ЖЭС. Пры гэтым рэкамендавана, каб з вамі былі сведкі, якія пацвердзяць вашы словы. Пажадана яшчэ падчас напісання заявы пазначыць, калі супрацоўнікам ЖЭСа прыйсці да іх для апытання. Гэта значна паскорыць ход падзей. Можна таксама паспрабаваць запрасіць сведак да сябе ў кватэру, калі вашы суседзі з'ехалі ў адпачынак. Варта памятаць, што асноўная праблема— даказаць правапарушэнне.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.