Вы тут

Зінаіда Мандроўская: «У чалавека павінна быць магчымасць утрымліваць сябе»


Дзяржава дапаможа працаўладкаваць утрыманцаў лячэбна-працоўных прафілакторыяў.

Працаўладкаваны будуць таксама і асуджаныя, што ўтрымліваюцца ў выпраўленчых установах адкрытага тыпу. Гэта прадугледжваецца пастановай Савета Міністраў №685 ад 14 жніўня 2015 года «Аб зацвярджэнні пераліку мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне працоўнай занятасці асуджаных, якія адбываюць пакаранне ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы, і грамадзян, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях Міністэрства ўнутраных спраў».

Згодна з пастановай, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны будуць прадастаўляць працоўныя месцы для такіх людзей. Дакумент прадугледжвае развіццё вытворчай кааперацыі паміж установамі крымінальна-выканаўчай сістэмы, ЛПП і арганізацыямі і прадпрыемствамі, дзейнасць якіх каардынуе Міністэрства прамысловасці, а таксама камунальнымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, што ствараюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Прадпрыемствы і арганізацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку павінны будуць перадаваць на бязвыплатнай аснове тэхналагічнае абсталяванне, якое не выкарыстоўваецца, папраўчым установам і прафілакторыям, зыходзячы з абгрунтаванай патрэбы і фактычнай наяўнасці абсталявання. Адказным за каардынацыю працы па выкананні вышэйназваных мерапрыемстваў стане Міністэрства ўнутраных спраў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях упэўнена, што прыняцце гэтага дакумента сёння неабходна.

— Наколькі гэта мера дзейсная, пакажа час, — заўважыла парламентарый. — Аднак рабіць канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку неабходна было ўжо даўно. Асобы, што знаходзяцца ў ЛПП або ўтрымліваюцца ва ўстановах адкрытага тыпу, а значыць, пастаянна там пражываюць, павінны зарабляць сабе на харчаванне, на задавальненне іншых патрэб. Адназначна, іх трэба працаўладкаваць: чалавек павінен мець магчымасць утрымліваць сябе. Паколькі, калі яго ўтрыманне ляжа на яго сям'ю, атрымаецца, што пакараны яго сваякі, а не ён сам.

Пастанова ўрада прадугледжвае, што для такіх людзей будуць рэзервіравацца працоўныя месцы. Наконт таго, што зараз свабодных вакансій вельмі мала, скажу: гэта часова. Такая сітуацыя звязана са зніжэннем пакупніцкай здольнасці суседніх краін, аднак, на маю думку, гэтая праблема паступова вырашыцца. У нас і сёння шмат месцаў, дзе могуць быць створаны новыя працоўныя месцы, у прыватнасці ў сферы паслуг. Пры гэтым іх можна стварыць, не ўкладваючы дадатковых бюджэтных сродкаў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.