Cвой куток


21-30

Аляксандр Катанекша працуе механізатарам ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Эксперыментальная база імя Катоўскага» Уздзенскага раёна. Яго жонка Юлія — у дэкрэтным адпачынку. Сужэнцы выхоўваюць дваіх дзяцей. Аляксандры пяць гадоў, а яе малодшаму браціку Арцёму споўнілася два.

Гэтай вясной у маладой сям'і нарэшце з'явілася сваё жыллё: гаспадарка выдзеліла новы дыхтоўны катэдж у вёсцы Возера: тры жылыя пакоі, кухня, калідор, цэнтралізаванае водазабеспячэнне, газ, каля дома ладны ўчастак зямлі. Юлія і Аляксандр ужо абсталявалі дом усім неабходным: збіралі грошы на мэблю, бытавую тэхніку.

— Толькі той, хто ніколі не меў жылля, можа адчуць, якая гэта радасць — свой куток, — распавяла гаспадыня. — Пяць гадоў таму мы вырашылі пераехаць з Мінска, дзе муж працаваў на трактарным заводзе, у вёску. А чаго трымацца за той горад, калі не мелі ўласнай кватэры, а пабудаваць кааператыўную не было магчымасці. Нават пакой у інтэрнаце нам прадпрыемства не змагло выдзеліць — чарга. Даводзілася арандаваць жылплошчу ў чужых людзей.

— У наступным годзе мяркуем пасадзіць фруктовыя дрэўцы, разбіць газоны, паставіць цяпліцу, завесці хатнюю жывёлу, — дзеліцца сваімі планамі Юлія.

У горад, як прызнаюцца муж і жонка, іх не зацягнеш і на вяроўцы. Тут прастора, чыстае паветра, ёсць работа, дах над галавой. На жыццё грэх скардзіцца.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.