Вы тут

Курс рубля будзе залежаць ад змянення знешнiх фактараў


Што думаюць у Нацбанку пра бягучую сiтуацыю на валютным рынку.

Адпаведны каментарый упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў размешчаны на афiцыйным сайце Нацбанка, паведамляе БЕЛТА.

У пачатку года Нацыянальны банк Беларусi змянiў падыходы да правядзення курсавой палiтыкi, перайшоўшы да выкарыстання гiбкага механiзма фармiравання абменнага курса беларускага рубля пры мiнiмальным удзеле Нацыянальнага банка ў бiржавых таргах. Па сутнасцi гэта рыначнае курсаўтварэнне, пры якiм курс нацыянальнай валюты адносна долара ЗША i iншых замежных валют фармiруецца на аснове попыту i прапанавання на валютным рынку.

Адказваючы 4 жнiўня на пытаннi ў час прэс-канферэнцыi для прадстаўнiкоў беларускiх i замежных сродкаў масавай iнфармацыi, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур адзначыў адсутнасць унутраных фактараў, якiя ўздзейнiчалi б на курс беларускага рубля i iстотна змянялi яго дынамiку. Пры гэтым кiраўнiк Нацбанка асаблiва падкрэслiў, што ва ўмовах механiзма рыначнага курсаўтварэння, якi прымяняецца ў Беларусi, далейшая дынамiка курса нацыянальнай валюты ў многiм будзе залежаць ад змянення знешнiх фактараў, перш за ўсё цаны на нафту i дынамiкi курсаў валют у краiнах — асноўных гандлёвых партнёрах Беларусi.

За мiнулы перыяд на сусветных фiнансавых рынках адбылiся сур'ёзныя змяненнi, якiя прывялi да iстотнага павышэння валацiльнасцi шэрагу ключавых эканамiчных паказчыкаў. Такiя кан'юнктурныя фактары, як рэзкае знiжэнне сусветных цэн на нафту, значнае аслабленне курсаў расiйскага рубля, кiтайскага юаня i казахстанскага тэнге, у значнай ступенi паўплывалi на ўнутраны валютны рынак краiны, узмацнiўшы валацiльнасць абменнага курса беларускага рубля да асобных валют.

Праводзiмая Нацыянальным банкам гiбкая курсавая палiтыка дае магчымасць абменнаму курсу выступаць у якасцi абсарбенту неспрыяльных знешнiх фактараў, знiжаючы ступень знешнеэканамiчных дысбалансаў. Пры гэтым ва ўмовах прымянення рэжыму кiруемага плавання бягучая дынамiка абменнага курса беларускага рубля, якая складваецца як рэакцыя на знешнiя эканамiчныя фактары, дае магчымасць падтрымлiваць канкурэнтаздольнасць эканомiкi i дзелавую актыўнасць, выступаць фактарам макраэканамiчнай стабiльнасцi.

Уплыў знешнiх кан'юнктурных фактараў можа прыводзiць да рознанакiраванага руху курса, узмацняючы тым самым яго валацiльнасць. Па меры знiжэння турбулентнасцi на знешнiх рынках i аслаблення кан'юнктурных фактараў будзе знiжацца i валацiльнасць абменнага курса беларускага рубля.

Дзеяннi Нацыянальнага банка накiраваны на знiжэнне празмерных кан'юнктурных ваганняў курса, не перашкаджаючы дзеянню фундаментальных фактараў. Праводзiмая строгая манетарная i бюджэтна-падатковая палiтыка прызначана забяспечыць падтрымку абменнаму курсу i абмежавальны эфект на iнфляцыю.

У блiжэйшай перспектыве намаганнi Нацыянальнага банка будуць сканцэнтраваны на дасягненнi цэнавай стабiльнасцi, прызначанай захаваць пакупную здольнасць беларускага рубля. Стабiлiзацыя iнфляцыйных працэсаў забяспечыць устойлiвасць эканомiкi ў сярэднетэрмiновай перспектыве i будзе садзейнiчаць фармiраванню ўмоў для забеспячэння доўгатэрмiновага эканамiчнага росту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?