Вы тут

Крэдыты на картку


Сёння шмат грамадзян турбуе пытанне аб тым, калі ж знізяцца стаўкі па крэдытах. Працэнтная стаўка шмат у чым залежыць ад кошту грашовых сродкаў, якія прыцягвае банк. У бягучай эканамічнай сітуацыі няма адназначнага адказу наконт таго, калі патаннеюць крэдыты, аднак, па словах намесніка дырэктара дэпартамента крэдытавання насельніцтва Баларусбанка Святланы Філіпчук, сёлета банк неаднаразова памяншаў стаўкі па ўсіх відах спажывецкіх крэдытаў. Напрыклад, у ліпені яны былі зніжаны да 38-42%. Акрамя таго, з 3 жніўня адбылося зніжэнне да 32% гадавых стаўкі па крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці, а таксама па раней выдадзеных крэдытах на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылля.

2_карточка

Гэта выгадна

Цяпер пры афармленні спажывецкага крэдыту на картку Беларусбанкам прадугледжаны пэўныя выгады. Пры гэтым банк не спаганяе якіх-небудзь дадатковых плацяжоў па крэдытах кшталту камісіі за суправаджэнне, абаненцкай платы. Кліент выплачвае толькі асноўны доўг і працэнт.

«Аднак варта памятаць, што пры зняцці з крэдытнай карткі наяўных кліент выплачвае ўзнагароджанне, памер якога залежыць ад знятай сумы. Таму лепш аплачваць пакупкі безнаяўнымі, бо ў гэтым выпадку камісія не спаганяецца», — патлумачыла прадстаўнік Беларусбанка.

Сёння крэдытную картку на спажывецкія патрэбы могуць аформіць і пенсіянеры нават з улікам таго, што яны жывуць толькі на адну пенсію.

«Такім кліентам банк прапануе спецыяльны крэдытны прадукт «Час жыць» па зніжаных стаўках. Крэдыт прадастаўляецца з выкарыстаннем крэдытнай карткі ў памеры да 150 базавых велічынь (цяпер 27 млн рублёў) тэрмінам да
3 гадоў. Прычым у першы год працэнтная стаўка па крэдыце зніжана на 2 працэнтныя пункты», — патлумачыла намеснік дырэктара.

На спажывецкія патрэбы

Крэдыты на спажывецкія патрэбы становяцца ўсё больш запатрабаванымі. У крэдыт можна ўзяць і беларускую бытавую тэхніку. Напрыклад, для набыцця бытавой тэхнікі «Атлант» ёсць асобны крэдыт па зніжанай працэнтнай стаўцы, без паручыцеляў, на тэрмін да 1 года.

З валюты ў рублі

Сёння Беларусбанк прадастаўляе крэдытаатрымальнікам магчымасць перавесці ў беларускія рублі запазычанасць па крэдытах у замежнай валюце. Перавод запазычанасці ажыццяўляецца па курсе продажу замежнай валюты, які выкарыстоўваецца пры здзяйсненні аперацый з аплатнымі карткамі Беларусбанка.

Перавод запазычанасці ў беларускія рублі дазволіць пазбегнуць валютных рызык у далейшым.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.