Вы тут

Хтосьці марыць пра Мінас Цірыт...


Толкіен са сваім «Уладаром кольцаў» (у тым ліку дзякуючы рэжысёру Пітэру Джэксану) захапіў розумы многіх людзей, а брытанцаў асабліва. Адной з праяў гэтага стала новая фантастычная ідэя брытанскіх архітэктараў, якія запусцілі праз інтэрнэт-платформу Іndіegogo краўдфандынгавую* кампанію, разлічваючы сабраць 1 мільярд 850 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў на будаўніцтва выдуманага горада Мінас Цірыт — сталіцы Гондара ў легендарнай трылогіі.

12_1

Поўнапамерную копію горада-крэпасці плануецца ўзвесці на пагорках на поўдні Англіі. Калі цягам двух месяцаў праект збярэ патрэбную суму, тыя з прыхільнікаў Толкіена, хто далучыўся да фінансавай падтрымкі будоўлі, змогуць атрымаць у горадзе сваёй мары жыллё або працу.

Грошы, якія застануцца пасля завяршэння будоўлі (плануецца, што гэта адбудзецца ў 2023 годзе), будуць накіраваны на тэхнічнае абслугоўванне і грамадскія патрэбы горада да 2053 года. Будаўніцтва плануецца пачаць ужо напрыканцы 2016 года. Аўтары праекта ўпэўнены, што змогуць стварыць не толькі самую дзівосную турыстычную славутасць у свеце, але і цудоўнае і ўнікальнае месца для жыцця і працы.

  * краўдфандынг — калектыўнае супрацоўніцтва людзей, якія добраахвотна аб'ядноўваюць свае грошы ці іншыя рэсурсы (як правіла, праз інтэрнэт), каб падтрымаць намаганні іншых людзей або арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.