Вы тут

...А хтосьці ўжо выкапаў нару хобіта


А вось сямейная пара з Вялікабрытаніі вырашыла пачаць падарожжа ў свет Толкіена з малога і пабудавала ў мястэчку Лівертан (графства Паўночны Ёркшыр) гасцініцу па ўзоры нары хобітаў. На ўзвядзенне гатэля спатрэбілася 15 тысяч фунтаў.

12-2

Паводле слоў уладальнікаў нерухомасці Кэрал Гопкінсан і Карла Рага, знешні выгляд катэджа яны імкнуліся максімальна наблізіць да нораў, якія паказаны ў кінасагах «Уладар кольцаў» і «Хобіт». Муж і жонка адзначылі, што вырашылі пабудаваць незвычайны дом дзеля сваіх пяцярых дзяцей — Холі, Розі, Чарлі, Дэйзі і Попі. У гатэлі ёсць утульныя кухні з усім неабходным «начыннем», гасцёўня, печка, ванна на ножках і шэсць спальных месцаў. Дзверы і вокны ў нары круглыя, а дзвярныя ручкі размяшчаюцца пасярэдзіне, як у селішчах хобітаў, прыдуманых Толкіенам. «Мы рады адкрыць нару. Тут сем'і змогуць атрымаць асалоду ад цудоўных навакольных краявідаў і павесяліцца як след», — адзначыла Кэрал Гопкінсан. Уласніца гасцініцы таксама заявіла, што ў будучыні на базе гатэля плануецца арганізаваць навучанне дзяцей турызму, асновам бізнесу, а таксама садовай справе.

Тры дні знаходжання ў нары хобітаў абыдуцца турыстам у 650 фунтаў, тыдзень — у 850 фунтаў, 14 дзён — у 1450 фунтаў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.