Вы тут

«З зямлі падымаю яблык...»


Госці гэтага вернісажу, што прыспеў якраз да яблычнага Спасу, любаваліся крутабокімі падарункамі саду, якія, здаецца, толькі-толькі паклалі на шыкоўныя посцілкі, на стол і падаконнік, у кошык, і мастак яшчэ збіраецца перанесці іх абрысы на паперу. Але карціны ўжо віселі на сценах, а мастак прымаў віншаванні з нагоды здзяйснення сваёй мары і частаваў прысутных свежай садавіной. Так у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пачалася выстава акварэляў мастака Генадзя Чыстага «З зямлі падымаю яблык...».

13_3

Чыстага добра ведаюць у краіне як таленавітага мастака-афарміцеля, дзякуючы якому з'явіліся цікавыя экспазіцыі ў многіх беларускіх музеях і ў Нясвіжскім палацы Радзівілаў. Удумліва і з асаблівай любоўю працуе ён у літаратурных музеях. Міцкевіч, Чорны, Багдановіч — у Ракуцёўшчыне і расійскім Яраслаўлі... Дзесяць музеяў і сто выстаў — такі «паслужны» спіс мастака-афарміцеля Генадзя Чыстага. А вось як майстра нацюрмортаў яго ведаюць менш, бо праз сціпласць ён не шмат выстаўляў свае светлыя, радасныя, амаль празрыстыя акварэлі. Гэтая «яблычная» выстава, вядома ж, дабавіць яму прыхільнікаў. Бо пачатак пачаткаў, любоў і спакуса, вечнасць і перасцярога, што сімвалізуе яблык, зразумелыя і блізкія кожнаму. І так будзе вечна, сцвярджае мастак гэтак жа, як паэт Кастусь Цыбульскі, радок якога і даў назву выставе: «З зямлі падымаю яблык — / Спелы румяны ранет, / Які быў пупышкай, / Стаў кветкай, / Зваліўся яблыкам... / І так мільёны гадоў».

Лідзія ПЕРАСЫПКІНА

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.