Вы тут

Пасажырапаток прыпыніў рэйсы


У сувязі з нязначным пасажырапатокам дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» прыпыняе рух па шэрагу міжнародных аўтобусных маршрутаў.

Гаворка ідзе пра наступныя з іх: Мінск — Беласток адпраўленнем са сталічнага аўтавакзала «Цэнтральны» ў 23.30 па суботах (з Беластока ў 16.00 па нядзелях). Рух прыпыняецца адпаведна з 5 і 6 верасня. Не будуць хадзіць аўтобусы і па маршруце Мінск — Масква, якія выпраўляліся ў дарогу ў 22.40 па чацвяргах і нядзелях (з Масквы ў 22.40 па пятніцах і нядзелях). Адбудзецца гэта з 3 і 4 верасня. Не скарыстаюцца пасажыры і рэйсам на 12.15 па маршруце Мінск — Рыга праз Панявежыс, які адыходзіў ад «Цэнтральнага» па суботах у 12.15 (з Рыгі ў 12.30 па нядзелях), з 5 і 6 верасня. Адмяняецца і рэйс Мінск — Санкт-Пецярбург. Дагэтуль аўтобусы выпраўляліся ў дарогу: з Мінска — у 15.00 па панядзелках, з Санкт-Пецярбурга ў 15.00 па аўторках. Яны перастануць хадзіць з 7 і 8 верасня адпаведна.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.