Вы тут

Туніс адмяніў візы для грамадзян нашай краіны


Урад Туніса прыняў рашэнне аб адмене ўязных віз для грамадзян Беларусі. Гэтую інфармацыю, раней распаўсюджаную турыстычнымі агенцтвамі, пацвердзіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык.

4_туніс

— Знаходжанне на тэрыторыі Туніса не павінна перавышаць 90 сутак, — паведаміў прадстаўнік МЗС. — Для ўезду грамадзяне нашай краіны павінны мець пашпарты і праязныя дакументы.

Ён таксама прызнаўся, што наша знешнепалітычнае ведамства вітае дадзенае рашэнне туніскага боку.

— Адначасова неабходна звярнуць увагу на тое, што ў Тунісе яшчэ не адменены рэжым надзвычайнага становішча, уведзены пасля двух рэзанансных тэрактаў, — папярэдзіў Дзмітрый Мірончык. — Туніскія ўлады і ваенныя прымаюць меры па забеспячэнні бяспекі замежных турыстаў у курортных зонах. Тэрарыстычная пагроза ў краіне захоўваецца, 100-працэнтнай гарантыі бяспекі замежных грамадзян няма.

Нагадаем, 30 чэрвеня ў сувязі з тэрактам у Тунісе МЗС рэкамендавала беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, выконваць максімальна магчымыя меры засцярогі і ўстрымацца ад наведвання месцаў масавага збору людзей. Гэтыя рэкамендацыі застаюцца ў сіле.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.