Вы тут

«Любіць Беларусь!»


Далучайцеся да маштабнай акцыі!

У новым тэлевізійным сезоне 2015-2016 «Беларусь 3» прапануе сваім гледачам пазнаёміцца з нацыянальнай культурай, палепшыць веданне роднай мовы і дакрануцца да песеннай спадчыны: напрыканцы жніўня тэлеканал сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Белая Русь» і ансамблем «Бяседа» распачне маштабную акцыю «Любіць Беларусь!».

«Беларусь 3» запрашае атрымаць асалоду ад гукаў роднай музыкі і дакрануцца да нацыянальнай культуры! Восенню ансамбль «Бяседа» і вядучая праграм «Размаўляем па-беларуску» і «Дыя@блог. Пра мову» на «Беларусь 3» Алена Трацэнка здзейсняць падарожжа па ўсёй краіне. З канцэртнымі праграмамі яны наведаюць абласныя цэнтры і буйныя гарады Беларусі. А 10 кастрычніка ў Мінску адбудзецца фінальны гала-канцэрт.

Тым, хто не зможа трапіць на канцэрт у сваім горадзе, не варта засмучацца: тэлегледачы змогуць убачыць фрагменты канцэртаў, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай беларускіх гарадоў, даведацца, чым жывуць розныя рэгіёны Беларусі, у спецыяльна падрыхтаваным цыкле праграм, які выйдзе на «Беларусь 3».

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».