Вы тут

Хто на новенькага?


Інтрыга дзіцячага «Еўрабачання» вырашыцца сёння.

21 жніўня нас чакае фінальнае шоу нацыянальнага адбору на дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2015». На гала-канцэрце пасля выступленняў усіх канкурсантаў стане вядома імя пераможцы, які будзе прадстаўляць краіну на песенным марафоне ў Балгарыі.

Адкрываць шоу будуць Елізавета Казак і Алена Тоўсцік з Кобрына. Дзяўчаты займаюцца ва ўзорнай вакальна-эстраднай студыі «Тарарам». Сваё выступленне яны прысвячаюць усім тым, хто здольны прыйсці на дапамогу ў цяжкі час, і людзям, якія жадаюць жыць у згодзе адно з адным пад мірным небам.

Другімі на сцэне прадэманструюць свае таленты хлопцы і дзяўчаты з гурта «Нясумны ўзрост» з Мінска. Яны любяць розную музыку ад джаза да эстрады, і ў іх кампаніі ніколі не засумуеш.

Канкурсантцы Ангеліне Васілеўскай дастаўся нумар 3 на лёсаванні. Яе дэвіз просты: «Жыццё як ваджэнне веласіпеда: трэба рухацца наперад, каб не ўпасці». І дзяўчына даказвае на справе, як заваёўваць сабе месца пад сонцам: у мінулым годзе яна заняла прызавое месца на міжнародным конкурсе «Berlіner Pearl — 2014» і стала лаўрэатам міжнароднага спаборніцтва «Кубак Еўропы-2014».

Пад нумарам 4 чакаем выступлення Марыі Новік з Мінска. Юная спявачка займаецца вакалам у Нацыянальным цэнтры музычнага мастацтва імя У. Мулявіна. Захапляецца творчасцю такіх вядомых выканаўцаў, як Amy Wіnehouse, Pіnk Floyd, Sіa. І заўсёды настроена на тое, каб не здавацца на шляху да запаветнай мары.

Выступленне першай пяцёркі завершыць ансамбль «Заранак» (г. Мінск). Гэтая таленавітая каманда ў адрозненне ад іншых выказала жаданне зрабіць дуэт з ансамблем «Непаседы», удзельнікі калектываў вельмі пасябравалі ў «Артэку».

Потым нас чакае сустрэча з мінчанінам Аляксандрам Міханьковым. Калі яму ўсё ж удасца заваяваць перамогу і паехаць на «Еўрабачанне», то гэта будзе яго другі конкурс у Балгарыі, бо ў 2012 годзе хлопец ужо вярнуўся адтуль з 1-м месцам пасля ўдзелу ў міжнародным фестывалі-конкурсе «Славянскі вянец».

Сёмай пакажа свой талент Марыя Магільная з Магілёва. Сярод яе куміраў — Селін Дыён, Уітні Х'юстан і Максім Фадзееў, але ў вольны час дзяўчынка слухае свежыя хіты. Відаць, гэта дапамагае быць у курсе падзей у музычным свеце.

Руслан Асланаў (Мінскі раён) будзе спяваць восьмым. Хлопцу не ў навінку выступленне на вялікай сцэне. Ён дайшоў да суперфіналу на ўкраінскім шоу «Голас. Дзеці» другога сезона, заняў 3-е месца, прадстаўляючы летась Беларусь на «Дзіцячай новай хвалі».

Дзявятай змагацца працягне Лізавета Мураўёва (г. Мінск). Дзяўчынка імкнецца як у музыцы, так і ў жыцці ўсё рабіць «на выдатна», бо ведае, што толькі працавітасць гарантуе здзяйсненне мары.

А завершыць конкурсныя выступленні нумар мінчанкі Зінаіды Купрыяновіч. Яна таксама мае ўжо свае перамогі, сярод якіх, напрыклад, перамога на «Славянскім базары ў Віцебску — 2014», дзе яна ўзяла І прэмію. Сваё выступленне дзяўчына прысвячае ўсім фанатам конкурсу «Еўрабачанне».

Гала-канцэрт можна будзе ўбачыць 21 жніўня ў прамым эфіры на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.