Вы тут

Смог над Брэстам


Яшчэ ў сераду раніцай Брэст прачнуўся ў лёгкім смогу. У чацвер едкі пах адчуўся над горадам яшчэ больш. Як патлумачыў спецыяліст абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Юрый Каляда, ужо два тыдні на тэрыторыі Украіны, фактычна на мяжы з Маларыцкім раёнам, гараць тарфянікі. 18 жніўня напрамак ветру перамяніўся, падзьмула ў наш бок. Вось непрыемны пах і дайшоў да Брэста.

Як паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і аховы грамадскага здароўя, вядзецца маніторынг паветра на тэрыторыі населеных пунктаў на ўтрыманне прадуктаў гарэння: аксіду вугляроду, вокісу азоту і іншых. Пакуль што перавышэння дапусцімых канцэнтрацый указаных рэчываў не выяўлена. Але ж дыхаць ў Брэсце становіцца ўсё цяжэй.

Яшчэ горш даводзіцца жыхарам Маларыты і памежных вёсак. Рэдактар маларыцкай раённай газеты «Голас часу» Ніна Свіцюк сказала, што ў райцэнтры ўжо наогул вокны адкрыць нельга. І калі днём ветрык крыху разганяе смурод, то ноччу пах торфу, які гарыць, асабліва дакучае. Застаецца спадзявацца толькі на дажджы, якіх сіноптыкі пакуль, на жаль, не абяцаюць.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.