Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пачуццё адзіноты і адсутнасць упэўненасці ў блізкіх людзях авалодаюць вашай свядомасцю. Гэта цяжкі перыяд, найперш за ўсё з эмацыйнага пункту гледжання, бо неабходны фінансавы мінімум будзе забяспечаны, але ўспрыманне вамі свету будзе праходзіць толькі ў негатыўных фарбах. Можа з'явіцца адчуванне стомленасці, бескарыснасці сваёй дзейнасці. Абмяжуйце знешні ўплыў на сябе і шукайце станоўчыя бакі ў жыцці.

ЦЯЛЕЦ. У вашым жыцці будуць сур'ёзныя перамены, і вы павінны быць гатовы не толькі да іх, але і да таго, каб іх прыняць. У першую чаргу гэта закране стасункі з блізкімі людзьмі. На нейкі момант магчымы разрыў у адносінах, што дазволіць падумаць пра ўсё тое, што адбываецца. Пасля чаго ёсць шанц адрадзіць або пачаць новыя стасункі, з новай сілай і ведамі ўзяцца за стварэнне сваёй будучыні ў гэтай сферы.

БЛІЗНЯТЫ. Новы подых у асабістым жыцці, знаёмства або аднаўленне былых адносін, якія, тым не менш, могуць прывесці да канфлікту, бо чаканыя пачуцці могуць разыходзіцца з рэчаіснасцю або вашымі ўнутранымі жаданнямі. Такое бывае, калі вы надзялялі сваю другую палову не ўласцівымі ёй якасцямі, а тымі, якія хочаце бачыць. І калі гэтая маска, нарэшце, спадае, вы расчароўваецеся і пачынаеце ва ўсім вінаваціць вашага партнёра, які насамрэч зусім невінаваты. Выправіць становішча дапаможа больш разумнае стаўленне да сваіх пачуццяў і эмоцый.

РАК. Неабходнасць актыўнай барацьбы і адстойвання сваёй пазіцыі адпадзе, але па інерцыі вы будзеце схільны працягваць абараняцца ад усіх. Хоць сілы будуць заканчвацца. Фінансавае становішча будзе добрым, але вы становіцеся рабом матэрыяльнага свету, не бачыце нічога, акрамя заробку і багацця, забываючыся пры гэтым пра духоўныя радасці, эмацыйны складнік жыцця. У канцы тыдня давядзецца надаць увагу гэтаму аспекту, бо ён ненавязліва нагадае пра сябе.

ЛЕЎ. Вы імкняцеся да новых дзеянняў, магчыма, ствараеце дзелавыя саюзы, будуеце актыўныя планы на будучыню. Але для гэтага яшчэ не настаў зручны момант. Неабходна засяродзіцца на больш дэталёвай прапрацоўцы планаў, асабліва тых момантаў, якія тычацца адносін з іншымі людзьмі. З прыняццем важных рашэнняў неабходна пачакаць і не грэбаваць парадамі вопытных людзей. Канфлікты на працы і адкрытае саперніцтва перашкодзіць рэалізацыі планаў і можа сур'ёзна падарваць усю дзейнасць.

ДЗЕВА. Тыдзень будзе вельмі паспяховым. Смела бярыцеся за любыя справы, асабліва за тыя, што ўжо пачаты, але не былі даведзены да канца. А таксама за тыя, якія патрабуюць праявы кемлівасці і інтэлектуальных хітрыкаў. У пачатку тыдня будзеце адчуваць сябе вельмі ўпэўнена, што дазволіць уплываць на меркаванне людзей вакол вас, фарміраваць іх пазіцыю. А ў канцы тыдня ўсе задумы і планы пачнуць паступова рэалізоўвацца, дазваляючы вам актыўна рухацца наперад да дасягнення сваёй мэты.

ШАЛІ. Супакаенне чакае вас на гэтым тыдні, прычым яно можа быць як усвядомленым і жаданым, так і навязаным знешнімі абставінамі. У любым выпадку зараз неабходна спыніць дзейнасць, прыняцце рашэнняў, мітусню і імкнуцца да гармоніі з самім сабой. Усё залежыць ад таго, як вы будзеце ўспрымаць тое, што адбываецца. Для тых, хто не гатовы прыняць важнасць гэтага этапу, усё будзе выглядаць як застой. З процілеглага ж боку — гэта працэс набыцця міру і гармоніі, духоўнай раўнавагі, які пасля прывядзе да новых радасных пачуццяў і станоўчых эмоцый, пазбавіўшы ад усяго негатыву.

СКАРПІЁН. Вы знаходзіцеся ў палоне ілюзій і не можаце вырашыць, які шлях выбраць, як паступіць. Час не спрыяльны для прыняцця важных рашэнняў. Таму лепш спыніць сумбурнасць думак і адмовіцца ад якой-небудзь дзейнасці. У дадзены момант трэба проста плыць па цячэнні, чакаючы спрыяльны момант, калі лёс усё складзе найлепшым чынам. І ён надыдзе, ваша свядомасць праясніцца, і вы зможаце кардынальна змяніць сваё жыццё. Верагодна, гэта адбудзецца бліжэй да канца тыдня і будзе мець сапраўды стыхійны характар.

СТРАЛЕЦ. Дэпрэсія, якая наведае вас на пачатку тыдня, з'яўляецца вынікам, а ў некаторых выпадках прычынай, негатыўных адносін да навакольных, неабдуманых учынкаў і рэзкіх слоў. Усё гэта можа надоўга пасварыць вас з блізкімі, прывесці да сур'ёзнай канфліктнай сітуацыі, наступствам якой стане проціборства і ўзаемная незадаволенасць. На гэтым этапе выхаду з такой сітуацыі не відаць, таму давядзецца набрацца сіл і цярпення, каб перажыць гэты час з мінімальнымі стратамі.

КАЗЯРОГ. У вашым доме мір і спакой. Магчымы візіты сяброў або далёкіх сваякоў, што прыўнясе ў паўсядзённае жыццё крыху свята і разнастайнасці. У гэты час можа палепшыцца і ваша матэрыяльнае становішча (у асноўным за кошт падарункаў), не выключаны і новыя ідэі па бізнесе або працаўладкаванні. Любыя пачынанні ў гэтыя дні будуць спрыяльныя і паспяховыя ў будучыні. Ёсць магчымасць добра зарэкамендаваць сябе ў вачах тых, хто вакол.

ВАДАЛЕЙ. Вельмі спрыяльны тыдзень з пункту гледжання міжасобасных адносін і эмоцый, але значна менш спрыяльны па пытаннях фінансавых. Вас чакае радасная атмасфера ў сям'і ці з блізкім вам чалавекам, вельмі зручны момант, каб падвесці вашы адносіны да некаторага лагічнага этапу (напрыклад шлюбу або планавання дзяцей). У гэты час добра даюцца новыя парывы ў рамантычнай сферы. А вось з навінамі ў справах матэрыяльных варта пачакаць, бо там поспеху пакуль не прадбачыцца.

РЫБЫ. Вазьміце невялікі адпачынак, бо цяпер настаў самы спрыяльны час для таго, каб перадыхнуць. Ваша фінансавае становішча стабільнае і не патрабуе ўмяшання, а эмацыйны стан ідзе ўгару. У гэты час добра адмежавацца ад людскіх клопатаў і аддацца пачуццям і эмоцыям. Гэтак жа ўдала ідзе любая разумовая дзейнасць, няхай гэта будзе разгадванне крыжаванак або распрацоўка новага адроннага калайдара. Але не адрывайцеся моцна ад рэальнасці, для мар будзе іншы час.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.