Вы тут

Восеньскі марафон


Вядомы грузін Георгій Данелія, аўтар такіх стужак, як «Кін-дза-дза», «Я крочу па Маскве», «Міміно» і іншых, калі працаваў рэжысёрам на «Масфільме», пэўны час з'яўляўся мастацкім кіраўніком аб'яднання камедыйных і музычных фільмаў. Неяк да яго прыйшоў драматург і паэт Аляксандр Валодзін (дарэчы, ураджэнец Мінска) са сцэнарыем, па якім, як ён меркаваў, можна зняць добрую камедыю.

10

Пасля «вандроўкі» гэтага сюжэта па некалькіх рэжысёрах, якія былі «ўсё не тыя», Валодзін прапанаваў стварыць фільм самому Данеліі. І рэжысёр згадзіўся. Сцэнарый, зразумела, быў перапрацаваны, мяркуемы выканаўца галоўнай ролі Андрэя Бузыкіна — Аляксандр Калягін — пад новы варыянт не падышоў, як не падышоў шэраг іншых вядомых і таленавітых савецкіх акцёраў.

Алега Басілашвілі, які ў выніку выканаў галоўную ролю, Георгій Данелія спачатку таксама не прымаў і адмаўляўся нават запрашаць яго на пробы. Неяк выпадкова рэжысёр вымушаны быў падвезці Басілашвілі, а высадзіўшы, паглядзеў у люстэрка задняга віду, у якім убачыў... ідэальнае ўвасабленне Андрэя Бузыкіна. Потым аказалася, што акцёр наўмысна сыграў будучую ролю, бо ведаў, што Данелія паглядзіць у люстэрка.

У цэнтры адной з галоўных карцін эпохі застою паказаны нерашучы, нясмелы, але таленавіты перакладчык, што не ўмее адмаўляць і баіцца крыўдзіць людзей цвёрдым «не».

— Што, вельмі дрэнна, так?

— Ну, чаму?

— Ну, ты ж усё выкрасліў.

— Ну, нейкія дробязі... Напрыклад: «Каза крычала нечалавечым голасам». Гэта я не мог пакінуць.

— Ну, а якім?

— Дык ніякім. Проста крычала.

Праз сваю мяккасць Бузыкін лёгка паддаецца маніпуляванню. Аднакурсніца Варвара (Галіна Волчак) бясконца выкарыстоўвае яго талент для сваіх перакладаў (глядзіце цытату). Слесару (Яўген Леонаў) галоўны герой не можа адмовіць, калі той прапануе выпіць ці пайсці ў лес на шпацыр. Са знаёмым прафесарам з Даніі Хансанам (Норберт Кухінке) Бузыкін бегае кожную раніцу, таму што слова «не» адсутнічае ў яго лексіконе.

І ёсць у жыцці Андрэя два галоўныя стаўпы, паміж якімі ён разрываецца і якіх глыбока сваёй нерашучасцю крыўдзіць — жонка Ніна (Наталля Гундарава) і палюбоўніца Ала (Марына Няёлава).

Хоць у самай павярхоўнай тэорыі Бузыкін вымушае пакутаваць дзвюх жанчын, ён не падобны да традыцыйнага адмоўнага героя і не з'яўляецца ім. Георгій Данелія вядомы сваім гуманізмам, лірызмам і псіхалагічнай апрацоўкай вобразаў — і Бузыкін намаганнямі рэжысёра і таленавітага Алега Басілашвілі паказаны як крыніца пакут і адначасова сам глыбока пакутуючы чалавек. Так незвычайна штуршком для ўсяго адмоўнага ў фільме з'яўляецца не наўмысная ініцыятыва, не злосныя намеры, не сапсаваны характар, разбэшчаная душа і гэтак далей. Крыніцай праблем становіцца ўнутраная баязлівасць чалавека, які сам сябе заганяе ў кут. У кіно сапсаваная душа часта выпраўляецца, а хэпі-энд вянчае цэлую стужку. Ці выправіцца Бузыкін?

Карціна «Восеньскі марафон» будзе паказана на тэлеканале «АНТ».

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.