Вы тут

Дыктат «сетак» недапушчальны


Прэзiдэнт запатрабаваў навядзення строгага парадку ў сферы вытворчасцi i абароту алкагольнай прадукцыi.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявiў учора на нарадзе па пытаннях вытворчасцi i абароту алкагольнай прадукцыi, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасцi, крытыкаваў урад за нерашучасць у прыняццi мер па абароне ўнутранага рынку ад паступлення няякаснай алкагольнай прадукцыi. «Была пастаўлена задача не дапускаць на ўнутраны рынак паступлення няякаснай прадукцыi, скарацiць ценявы абарот алкагольных напiткаў. Гэта не толькi страта бюджэту, але ў першую чаргу пагроза здароўю i жыццю людзей», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што алкагольная прадукцыя — гэта асаблiвы падакцызны тавар, абарачэнне якога ва ўсiм свеце строга рэгулюецца дзяржавай. «Не выключэнне i наша краiна. Мы пастаянна трымаем на кантролi гэту тэму. Увялi манаполiю дзяржавы па ўсiх гэтых пытаннях. Так гэта цi не так — гэта першае пытанне, на якое трэба будзе адказаць дакладчыкам», — сказаў Прэзiдэнт.

Ён нагадаў, што 1 лiпеня бягучага года спецыяльнымi ўказам i дэкрэтам Прэзiдэнта ўведзены дадатковыя ахоўныя меры па ўзмацненнi дзяржаўнага рэгулявання ў сферы вытворчасцi i абароту алкагольнай прадукцыi.

Аднак, як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, у гэтай сферы ўсё яшчэ захоўваюцца пэўныя негатыўныя тэндэнцыi. У прыватнасцi, павялiчваецца iмпарт спiртнога, расце яго нелегальны абарот, i ў той жа час скарачаецца айчынная вытворчасць. «На жаль, урад паводзiць сябе вельмi нерашуча ў прыняццi мер па абароне ўнутранага рынку. Гэта нiкуда не варта», — лiчыць кiраўнiк дзяржавы.

Ён запатрабаваў ад дакладчыкаў дакладных адказаў на шэраг пытанняў. У прыватнасцi, што перашкаджае абаранiць уласны рынак? Чаму экспарт не расце, а падае, хоць магутнасцi па вытворчасцi алкаголю ў два разы перасягаюць унутраныя патрэбнасцi? Якiя меры прымаюцца для прасоўвання беларускай прадукцыi ў гандлёвыя сеткi ў краiне i за мяжой?

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер задача не шукаць апраўдання, чаму пагаршаецца становiшча галiны, а прыняць канкрэтныя меры для абароны людзей. «Навядзенне строгага парадку ў сферы вытворчасцi i абароту алкагольнай прадукцыi — прамы абавязак дзяржавы. Мы не павiнны дапусцiць, каб беларускi народ губiлi няякаснымi падробкамi i нiзкапробным кантрафактам», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

«Акцызная палiтыка, якую прапаноўваў урад i сёння прапануе, практычна ўгробiла, як кажуць спецыялiсты, галiну. Акцызы прывялi да павелiчэння цаны i разам з кантрафактам да знiжэння попыту на гэтую прадукцыю, а значыць страты бюджэту», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Ён таксама падкрэслiў: «Прыватныя структуры за кошт паваротлiвасцi i за кошт невядома якiх фактараў (аж да хабараў i ўзаконьвання нейкiх хабараў i надзялення iх статусам прэмiй, бонусаў i iншага) занялi каля 35 працэнтаў рынку, пры гэтым нядобрасумленна пацясняючы дзяржаўныя структуры, у тым лiку з дапамогай сеткавых структур».

Прэзiдэнт падкрэслiў, што «дыктат сетак недапушчальны, ён ужо наблiзiўся да непрымальнага значэння». Акрамя таго, кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на праблему нясвоечасовых разлiкаў за лiкёра-гарэлачныя вырабы.

«Як я ўжо сказаў, выцясняюцца дзяржпрадпрыемствы, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — З дзяржпрадпрыемстваў за рэалiзацыю лiкёра-гарэлачных вырабаў патрабуюць скiдкi, часам да 40 працэнтаў кошту, i, як я гаварыў, устанаўлiваюць незразумелыя бонусы i прэмii для гандлёвых сетак за кошт, зразумела, вытворцы».

Кiраўнiк дзяржавы таксама сказаў, што кантрафактная прадукцыя з Расii i iншых краiн «задушыла краiну». «Хто перашкаджае ўраду абаранiць уласны рынак?» — задаў слушнае пытанне Прэзiдэнт. Ён таксама сказаў, што спецыялiсты прапануюць увесцi строгую адказнасць за пастаўкi ў Беларусь кантрафактнай прадукцыi аж да канфiскацыi транспартных сродкаў, на якiх яна пастаўляецца.

Прэзiдэнт запатрабаваў, каб да 1 верасня ўсе запазычанасцi па аплаце пастаўленай прадукцыi былi пагашаны. Кiраўнiк дзяржавы даручыў кантраляваць гэта пытанне КДБ.

Прэзiдэнт звярнуў асаблiвую ўвагу на праблему нясвоечасовых разлiкаў за лiкёра-гарэлачныя вырабы. Ён строга паставiў пытанне — чаму наогул дапушчана такая сiтуацыя, калi запазычанасць гандлёвых аб'ектаў перад вытворцамi часам перавышае сумы крэдытаў гэтых прадпрыемстваў.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб у цэлым у краiне былi ўзмоцнены меры за неаплату пастаўленай прадукцыi аж да пазбаўлення лiцэнзiй.

На нарадзе была закранута праблема складскiх запасаў прадукцыi i недапрацовак у яе прасоўваннi на ўнутраны i замежны рынкi. Патрабаванне кiраўнiка дзяржавы — да 15 верасня абсалютна ўся вырабленая прадукцыя павiнна быць пастаўлена ў гандлёвыя сеткi. «З сённяшняга дня павiнен быць дыктат не гандлёвых сетак, а вытворцаў», — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама закрануў тэму пасрэднiкаў, у вынiку выкарыстання паслуг якiх павышаюцца цэны на прадукцыю. Таму яшчэ адно патрабаванне Прэзiдэнта — не павiнна быць нiякiх пасрэднiкаў у рэалiзацыi прадукцыi.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.