Вы тут

Cамая вялікая колькасць доўгажыхароў жыве на Гродзеншчыне


Сёлета на пачатак ліпеня тут налічвалася 108 чалавек ва ўзросце больш за 100 гадоў. 21 жніўня да гэтай «каманды» далучыўся і Сяргей Андрэевіч ШЫНКЕВІЧ з вёскі Азёры Гродзенскага раёна.

Нарадзіўся Сяргей Андрэевіч у вёсцы Зінякі на Шчучыншчыне, якую спалілі фашысты ў студзені 1944 года. Загінулі 419 мясцовых жыхароў, у тым ліку жонка і двое малалетніх сыноў Шынкевіча. За сваю сям'ю і аднавяскоўцаў ён помсціў ворагу партызанам і артылерыстам Чырвонай Арміі, дайшоўшы да Берліна. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны другой ступені і медалямі, за мужнасць і адвагу атрымаў падзяку ад маршала Жукава. Пасля вайны пазнаёміўся з дзяўчынай, чыя сям'я таксама загінула ў Зіняках. Яны пабудавалі дом у роднай вёсцы, якая паўстала з попелу, у гэтым шлюбе нарадзіліся дзве дачкі.

Працоўная біяграфія Сяргея Андрэевіча шмат гадоў была звязана са Скідзельскім упраўленнем меліярацыйных сістэм. Шматлікія граматы і падзякі сведчаць пра яго як вельмі добрасумленнага работніка. А цяпер Сяргей Андрэевіч жыве ў прасторным доме сваёй дачкі Алены і, калі радня збіраецца разам, бярэ ў рукі гармонік. Альбо можа пачытаць вершы Міхася Васілька.

Кіраўнік спраў Азёрскага сельскага выканаўчага камітэта Алена ПАЛЯНСКАЯ з цеплынёй кажа і пра яшчэ аднаго мясцовага жыхара. У 2012-м са 100-гадовым юбілеем віншавалі Пятра Кліменцьевіча КІЗАРА. Зараз ён у сваякоў у Гродне, але па-ранейшаму прапісаны ў Канявічах.

Мясцовая ўлада, віншуючы ветэранаў, аказвае ім і матэрыяльную падтрымку — грашыма, прадуктовымі наборамі. Але галоўнае, што яны не засталіся ў адзіноце, іх любяць, пра іх клапоцяцца блізкія.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.