Вы тут

Азіяцкі банк развіцця даў Казахстану мільярд долараў


Азіяцкі банк развіцця (АБР) ухваліў праграму дапамогі Казахстану на мільярд долараў. Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні фінансавай структуры. Грошы выдзяляюцца, каб падтрымаць дзяржпраграму Казахстана па ўмацаванні эканомікі. «Крэдыт дасць краіне бюджэтную свабоду, якая патрэбна для змякчэння наступстваў рэзкага зніжэння коштаў на нафту і эканамічнага спаду ў суседніх краінах», — гаворыцца ў паведамленні. Сродкі перавядуць двума траншамі па 500 мільёнаў долараў, тэрмін пагашэння пазыкі — 5 гадоў. 20 жніўня прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў паведаміў, што ўрад прыняў рашэнне адпусціць тэнге ў вольнае плаванне. У той жа дзень нацыянальная валюта абвалілася ў адносінах да долара на 30 працэнтаў. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў патлумачыў, што дэвальвацыя нацыянальнай валюты забяспечыць захаванне мільёна працоўных месцаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.