Вы тут

На месцы выбухаў у Цяньцзіні пачаліся пажары


У кітайскім горадзе Цяньцзінь, дзе ў сярэдзіне жніўня адбылася серыя магутных выбухаў, былі знойдзены чатыры новыя ачагі ўзгарання. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на «Сіньхуа». Па словах супрацоўнікаў экстранных службаў, тры пажары пачаліся непасрэдна на месцы першага выбуху, яшчэ адзін — на стаянцы аўтамабіляў, прызначаных для адпраўкі дылерам. Як перадае CNN, 20 жніўня мясцовыя ўлады паведамілі, што ўзровень цыяніду натрыю на месцы выбуху перавышае норму ў 356 разоў. Ахвярамі катастрофы сталі 114 чалавек, яшчэ 57 прапалі без вестак. Больш за 700 чалавек атрымалі раненні, звыш 6 тысяч былі вымушаны пакінуць свае дамы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.