Вы тут

Гэта нашы дзеці


ДАІ заклікае бацькоў вадзіць першакласнікаў у школу за руку ўвесь год. Да Новага года ва ўсіх школах з'явяцца куточкі бяспекі дарожнага руху, а супрацоўнікі МУС прымуць удзел у лінейках і першых уроках.

Куточкамі бяспекі дарожнага руху школы абсталююцца дзякуючы падтрыманаму ЮНІСЕФ праекту УДАІ МУС Беларусі па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Таксама вядзецца праца па абсталяванні на тэрыторыі школ аўтагарадкоў.

— У сталічнай школе №217, напрыклад, ёсць цэнтр і музей бяспекі дарожнага руху, тут жа запланавана стварыць аўтагарадок. Ужо зараз сюды па графіку прыходзяць на заняткі дзеці з іншых школ, каб адпрацаваць правілы бяспечнага руху. Другі аўтагарадок павінен з'явіцца ў Смалявічах. Мы плануем, што ў кожным абласным цэнтры дакладна з'явяцца цэнтры бяспекі, а з цягам часу створацца яны і ў раёнах, — зазначыла Ганна Банадык, старшы інспектар па асобым даручэннях УДАІ МУС.

Важным сродкам бяспекі ў МУС лічаць схемы бяспечнага руху «Дом-школа-дом», дзе акрэслена тэрыторыя мікрараёна вакол школы з нанесенымі на яе знакамі руху і пешаходнымі пераходамі. Стрэлкамі абазначаны бяспечны маршрут ад дома да школы. Ганна Банадык заклікала бацькоў у першыя дні верасня праходзіць увесь гэты шлях да школы разам з дзецьмі. Вучняў 1-2 класаў увогуле трэба ўвесь год вадзіць за руку, таму што ў 6-7 гадоў яны не гатовы да самастойнага ўдзелу ў дарожным руху.

Настаўнікаў заклікаюць актыўна карыстацца відэафільмамі, навучальнымі камп'ютарнымі праграмамі і ілюстрацыямі, спецыяльна распрацаванымі для гэтага УДАІ МУС. Напрыклад, надрукавана серыя з 17 яскравых малюнкаў дарожных знакаў, на адвароце якіх у вершаванай форме тлумачыцца, для чаго патрэбны знак. Там жа ёсць тлумачэнні і для настаўнікаў. Пры падтрымцы беларускага клуба аўтамотатурызму з'явілася новая смарт-праграма «Смарт-роўд» для дзіцячых мабільнікаў, якая будзе пастаянна абнаўляцца.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.