Лясун (лесавік, ляшак, лясны чалавек, лясны гаспадар, лясны дзед, ляснік, лесавы) — у народнай культуры славян стаў гаспадаром лесу, звычайна надзелены рысамі варожасці ў адносінах да чалавека. Лясун мае вялікую сілу і ўладу не толькі над лесам, але і ў некаторай ступені над жыццём чалавека ўвогуле.
Аб паходжанні лесуноў у народзе было некалькі меркаванняў. Лічылася, што яны — людзі, на якіх быў насланы праклён (у першую чаргу — маці). З распаўсюджваннем хрысціянства ўзнікла павер'е, што лесуны (як і дамавікі, вадзянікі і іншая нячыстая сіла) — гэта анёлы, якіх Бог скінуў з нябёсаў, яны трапілі ў лясы і ператварыліся ў лясных духаў.
Па народных уяўленнях, лясун быў «карнікам» за вольныя ці нявольныя грахі чалавека. З тых часоў у размове славяне маглі «отправить человека к лешему» ці ў гневе вымавіць: «Каб цябе лешы задраў».
Лічылася, што знешне лясун падобны да чалавека — дзеда з доўгай сівой барадой, у лапцях і доўгай кашулі. У некаторых паданнях вобраз лесуна атаясамліваўся з самім лесам, яго цяжка было заўважыць, адрозніць ад дрэва ці высокага куста.
У народзе казалі, што ў вёску лясун не наведваецца, каб не сварыцца з дамавіком і лазнікам, і асабліва пужаецца чорнага пеўня, сабакі з плямамі над вачамі і трохкаляровых кошак.
Лесуны не столькі шкодзяць людзям, колькі проста гарэзяць, але іншым разам гэта становіцца бядой для чалавека. Напрыклад, грыбамі і ягадамі ён можа зацягнуць чалавека ў непралазныя мясціны, дзе можна згубіцца.
У народзе лічылі, што самы надзейны сродак ад гарэзаў лесуна — малітвы або адзенне, апранутае навыварат. Таксама раілі ўсім тым, хто згубіўся ў лесе, сесці на пень, корч і абуць боты з правай нагі на левую, рукавіцы — з правай рукі на левую і г.д.
Меркавалі, што лясун не кране таго, хто не будзе ў лесе крычаць, ламаць голле, таптаць грыбы і ягады. Калі вы ўваходзіце ў лес, абавязкова спытайцеся ў лесуна дазволу, а калі выходзіце з лесу, то скажыце словы падзякі.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.