Вы тут

Да канца тыдня будзе цёпла


Цёплае і камфортнае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня, паведаміў БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Сёння будзе пераважна без ападкаў, вечарам месцамі па паўднёвым захадзе Гродзенскай і Брэсцкай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра днём будзе 25-29 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да 30-31 градуса. У сераду праз краіну будзе праходзіць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-17 градусаў, днём — 20-26 градусаў.

Далей уладу над надвор'ем возьме чарговы антыцыклон. У чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу з адыходзячым фронтам у асобных раёнах па паўночным усходзе магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-15 градусаў, днём — 22-27 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 29 градусаў. У пятніцу будзе без ападкаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.