Вы тут

БАТЭ зноў у адрыве


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» расказвае пра ўдалае выступленне нашых прадстаўнікоў на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе 3х3, пра пераможную серыю мінскага «Дынама», якая спынілася ў нядзелю, і іншых цікавых паядынках чэмпіянату краіны па футболе.

13_1

1. Беларускія дзяўчаты сталі сярэбранымі медалісткамі маладзёжнага (U-18) чэмпіянату Еўропы па баскетболе 3х3, які 21-23 жніўня прымала «Palova Арэна», размешчаная каля мінскага Палаца спорту на Нямізе.

Беларускі, якія займаюць толькі 16-е месца ў рэйтынгу, вельмі добра правялі ўвесь турнір, прайграўшы адзін паядынак (за залатыя медалі), ды і то толькі ў авертайме. Ім супрацьстаялі лідары класіфікацыі — каманда Венгрыі.

У складзе зборнай Беларусі на турніры выступалі Марыя Іваненка, Ганна Лапо, Марыя Адашчык і Настасся Сушчык.

Беларускія хлопцы таксама выступілі на хатнім чэмпіянаце вельмі годна. У паядынку за бронзавыя медалі яны навязалі барацьбу іспанцам, двойчы адыгрываліся па ходзе матча, давялі справу да авертайму, але там не змаглі адолець саперніка. Мужчынскую каманду прадставілі Максім Лютыч, Цімафей Паралёў, Андрэй Рагозенка і Антон Зарэцкі.

2. Мінскае «Дынама» спыніла сваю 7-матчавую пераможную серыю і зноў адпусціла БАТЭ ў адрыў. Гэтаму паспрыялі футбалісты жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», якія ў матчы 17-га тура чэмпіянату краіны перамаглі «бела-блакітных» з лікам 1:0.

Лідар першынства барысаўскі БАТЭ на сваім полі не пакінуў ніякіх шанцаў гасцям з гродзенскага «Нёмана» — 7:1. У Салігорску мясцовы «Шахцёр» разграміў «Гомель» — 4:1, наваполацкі «Нафтан» саступіў бабруйскай «Белшыне» — 0:2. Сёмую перамогу запар атрымалі футбалісты «Мінска», якія ў сябе дома ўзялі верх над мазырскай «Славіяй» — 2:1.

3. «Нёман» перамог нямецкі «Адлер» у сваім гістарычным першым матчы хакейнай Лігі чэмпіёнаў. Гродзенскія хакеісты атрымалі перамогу на хатнім лёдзе над сапернікамі з нямецкага клуба «Адлер Мангейм». Матч у адказ беларускія хакеісты правядуць
27 жніўня. Праз тры дні, 30 жніўня, «Нёман» будзе сустракацца з чэшскім «Віткавіцэ» з Астравы на сваёй пляцоўцы, а выязная гульня пройдзе
4 верасня ў Чэхіі.

4. Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Цынцынаці з-за траўмы. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал з расіянкай Настассяй Паўлючэнкавай беларуска ўпэўнена выйграла першую партыю з лікам 6:1, а ў другім пры ліку 3:0 на карысць расіянкі Азаранка вырашыла завяршыць барацьбу з-за траўмы сцягна.

На гэтым турніры Вікторыя спачатку была мацнейшай за амерыканку Ларэн Дэвіс — 6:1, 6:2, а ў паядынку другога круга ўпэўнена перайграла пятую ракетку планеты Каралін Вазняцкі з Даніі — 6:0, 6:4.

Беларуска паднялася на адну пазіцыю ў абноўленым рэйтынгу ВТА. Экс-першая ракетка свету цяпер займае 20-е месца.

Дар'я Лабажэвіч.

lobazhevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.