Вы тут

Стоп, марыхуана!


Гродзенскія памежнікі прадухілілі ўвоз 45 кілаграмаў партыі наркотыку.

У іх ужо мелася інфармацыя, што ў легкавым аўтамабілі «Lexus» будзе перавозіцца партыя наркатычных сродкаў. І на яго ўездзе ў Беларусь праз пункт пропуску «Брузгі» гэта пацвердзілася.

Пры праходжанні пагранічнага кантролю кіроўца, 46-гадовы гродзенец, паведаміў аб адсутнасці ў машыне і асабістых рэчах забароненых тавараў. Аднак у боксе для паглыбленага агляду за заднім бамперам аўтамабіля выявілі тайнікі, а там — больш за 100 пакетаў з рэчывамі расліннага і сінтэтычнага паходжання агульнай масай каля 45 кілаграмаў. Некаторыя з тайнікоў давялося вырэзваць з дапамогай спецыяльных інструментаў. Кіроўцу затрымалі і завялі ў дачыненні да яго крымінальную справу. Згодна з інфармацыяй прэс-службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, ужо вядома, што адным з наркатычных сродкаў з'яўляецца марыхуана, а наконт іншых чакаюць заключэнне эксперта.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».